Перайсці да зместу

Паўднёвыя могілкі (Манчэстэр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёвыя могілкі
англ. Southern Cemetery
53°25′43″ пн. ш. 2°15′30″ з. д.HGЯO
Кіруючая арганізацыягарадскі савет Манчэстэра[en] 
Размяшчэнне
Краіна
РэгіёнАнглія
РаёнМанчэстэр
Гістарычны раёнЧорлтан-кам-Харды[en] 
Гісторыя
Дата заснавання1879 
Плошча
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёвыя могілкі, або Саўтэрн (англ.: Southern Cemetery) — вялікія муніцыпальныя могілкі ў раёне Чорлтан-кам-Харды[en] горада Манчэстэр (Англія), размешчаныя за 6 км на поўдзень ад цэнтра горада[en]. Былі адкрытыя ў 1879 г., з’яўляецца ўласнасцю і кіруюцца гарадскім саветам Манчэстэра[en]. Гэта найбуйнейшыя муніцыпальныя могілкі ў Вялікабрытаніі і другія па велічыні ў Еўропе[2].

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія дзеячы

[правіць | правіць зыходнік]

Выразных нацыянальных секцый на могілках няма, але большасць (прынамсі 11 з 13 выяўленых на Паўднёвых могілках) беларускіх магіл знаходзіцца ў адным сектары. З 17 пахаваных на могільніку беларусаў толькі пяць жанчын, i ўсе яны народжаныя паміж 1916 i 1926 гадамі. Храналогія мужчынскіх пахаванняў крыху шырэйшая і пачынаецца ад 1909 года, але заканчваецца таксама 1926 годам.

8 магіл адзіночных, парныя ж прадстаўленыя не толькі традыцыйнымі пахаваннямі мужа й жонкі, але і нечаканым варыянтам двух мужчын з рознымі прозвішчамі: так, Кастусь Варэнік спачывае разам з Кастусём Вашчылкам. На 9 беларускіх помніках прысутнічай шасціканцовы еўфрасіннеўскі крыж, праўда, беларуская мова прысутнічае толькі ў пяці эпітафіях i толькі побач з англійскай. Сярод пахаваных на могілках знаходзяцца беларусы, што былі ўдзельнікамі арганізацый-апанентаў: дзеячы прабэнээраўскага Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі (ЗБВБ), а таксама сябры прабэцээраўскага Беларускага вызвольнага руху (БВР)[3].

Зноскі

  1. Parks and Gardens (polygons) // National Heritage List for England Праверана 7 мая 2022.
  2. Can city cemeteries be nature reserves?. BBC (24 жніўня 2012). — «But Manchester City Council plans to give Southern Cemetery in south Manchester, which is the largest cemetery in the UK, that official title.»  Праверана 18 лістапада 2012.
  3. Натальля Гардзiенка. МОГIЛКI ЯК ЧАСТКА МЭМАРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСКАЙ ЭМIГРАЦЫI
  4. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 1 жніўня. Ролсан, Хаванскі, Дурэйка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2021. Праверана 21 сакавіка 2021.
  5. Уладзімер Арлоў "Імёны Свабоды" с.837 https://docs.rferl.org/be-BY/2023/03/24/01000000-0aff-0242-8190-08db2c86cc48.pdf