Янка Абабурка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Янка Абабурка
Род дзейнасці: святар
Дата нараджэння: 1 верасня 1921(1921-09-01)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 ліпеня 2009(2009-07-23) (87 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:

Янка Абабурка (1 верасня 1921, в. Морач, Нясвіжскі павет, Навагрудскае ваяводства, цяпер у Нясвіжскім раёне, Мінская вобласць — 23 ліпеня 2009, Манчэстэр, Вялікабрытанія) — беларускі праваслаўны святар у Вялікабрытаніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З лета 1944 г. — на эміграцыі. Быў у Арміі Андэрса. У Вялікабрытаніі з 1946 г. Браў удзел у грамадскім і царкоўным жыцці Манчэстэра. 13 кастрычніка 1963 г. у нямецкім горадзе Карлсруэ высвечаны ў святары Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) мітрапалітам Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Ніканорам (Абрамовічам). Апекаваўся беларускімі прыходамі БАПЦ у Манчэстэры, Брэдфардзе, Нотынгеме, Бірмінгеме, Лондане, Кембрыджы, кіраўнік БАПЦ.

Пахаваны на мясцовых могілках Southern cemetery (Манчэстэр).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандар Адзінец; Камэнтар А.Гардзіенка. — Мн.: Медисонт, 2007. — С. 635. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кніга 11).
  • Гардзіенка, Н.Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; Рэдактар А.Гардзіенка. — Мн.: Медысонт, 2010. — С. 518. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кніга 18).