Паўднёвыя і Паўночныя дынастыі
Выгляд
Паўднёвыя і Паўночныя дынастыі ў Кітаі, ці Нань Бэй Чао (кіт. спр. 南北朝, піньінь Nán Běi Cháo) — перыяд кітайскай гісторыі (4—6 стст.), калі Кітай быў падзелены на 2 асобныя дзяржавы.
Паўднёвым Кітаем у гэты час кіравалі дынастыі кітайскага паходжання:
- Сун (Лю Сун) (420—478),
- Цы (479—501),
- Лян (502—556),
- Чэнь (557—588).
На поўначы Кітая панавалі дынастыі выхадцаў з плямён сяньбі , якія захапілі гэту частку краіны ў канцы 4 ст.:
- Паўночная Вэй (Тоба Вэй) (386—535),
- Усходняя Вэй (534—550),
- Заходняя Вэй (535—557),
- Паўночная Цы (550—557),
- Паўночная Чжоў (557—581).
Гэты час характарызаваўся палітычнай няўстойлівасцю, частай зменай дынастый, войнамі паміж Паўночным і Паўднёвым Кітаем.
У 581 г. палкаводзец Ян Цзянь скінуў апошняга імператара Паўночнай Чжоў, аб'яднаў да 588 г. увесь Кітай пад сваёй уладай і заснаваў адзіную дынастыю Суй.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паўднёвыя і Паўночныя дынастыі ў Кітаі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С. 199.