Ян Цзянь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Цзянь
кітайскі імператар[d] (Суй)
4 сакавіка 581 — 13 жніўня 604
Папярэднік Emperor Jing of Northern Zhou[d]
Пераемнік Ян-дзі (дынастыя Суй)

Нараджэнне 21 ліпеня 541
Смерць 13 жніўня 604 (63 гады)
Род House of Yang[d]
Бацька Yang Zhong[d][1]
Маці Lü Kutao[d]
Жонка Empress Dugu Qieluo[d], Lady of the fishies[d], Q16603415? і Q8253505?
Дзеці Yang Yong[d], Ян-дзі (дынастыя Суй)[1], Yang Jun[d], Yang Xiu[d], Yang Liang[d], Yang Lihua[d], Princess Lanling[d], Princess Xiangguo[d], Princess Guangping[d] і Princess Yifeng[d]
Веравызнанне будызм
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Цзянь (кіт. трад. 楊堅, піньінь Yáng Jiān); 21 ліпеня 541 —13 жніўня 604) — першы імператар дынастыі Суй, таленавіты ваенны дзеяч. Пасмяротнае імя — Вэнь (кіт. трад. 文皇帝, 文帝, піньінь Wén.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 ліпеня 541 года ў Чан’ане ў сям’і мясцовага арыстакрата Ян Чжун, які быў вельмі ўплывовым пры дынастыі Паўночная Чжоу. У 555 годзе Ян Цзянь атрымаў тытул вана Чэнцзі. Пазіцыі Ян Цзяня ў дзяржаве яшчэ больш умацаваліся пасля яго жаніцьбы з дачкой уплывовага генерала Дугу Сіня. Неўзабаве ён прыняў удзел у ваенных паходах дзяржавы Паўночная Чжоу супраць царстваў Лян і Чэнь. У 568 годзе пасля смерці бацькі стаў таксама ванам Суй. У 573 годзе выдаў сваю дачку за прадстаўніка роду Юйвэнь з дынастыі Паўночная Чжоу (будучага Сюань-дзі). Пасля таго, як апошні ў 578 годзе стаў новым кіраўніком дзяржавы, уплыў Ян Цзяня яшчэ больш узрос. У 580 годзе ён пераканаў Сюань-дзі адрачыся ад прастола на карысць Цзін-дзі. Аднак ужо ў 581 годзе зрынуў апошняга, абвясціўшы новую дынастыю Суй. Неўзабаве ён знішчыў усіх прадстаўнікоў роду Юйвэнь.

Ва ўладзе[правіць | правіць зыходнік]

Пры ўзыходжанні на трон узяў імя Вэнь-дзі. У тым жа годзе перанёс сталіцу ў родны горад Чан’ань, аднак у 583 годзе перанёс яе ў Дасін (з кіт. «вялікае адраджэнне»). У 581—582 гадах здзейсніў паходы супраць царства Чэнь. Зрэшты імператару не ўдалося яго утаймаваць. У 583 годзе ён далучыў да імперыі дзяржаву Заходняя Лян. Пры гэтым войскі Суй пачалі актыўную экспансію на захад супраць качэўнікаў, у прыватнасці Ашыны Шэту. У 584 годзе апошні прызнаў над сабой уладу Суй.

У 586 годзе Вэнь-дзі сутыкнуўся са змовай сваіх бліжэйшых вайскоўцаў, зрэшты яму ўдалося здушыць мяцеж. Пасля чаго пачаў падрыхтоўку да вайны з царствам Чэнь

Па ваенных справах не забываў аб развіцці і заспакаенні краіны. Дазволіў існаванне будызму і даасізму. Заснаваў шматлікія будысцкія манастыры. Шмат зрабіў для забеспячэння эканамічнага і палітычнага спакою. У 586 годзе па загадзе Вэнь-дзі распрацаваны і ажыццёўлены план збудавання Вялікага канала, які злучыў раку Хуанхэ і іншыя рачныя сістэмы поўначы краіны з рэкамі Хуайхэ, Янцзы і з паўднёвымі правінцыямі.

У 589 годзе Вэнь-дзі рушыў з вялікай сілай супраць дзяржавы Чэн. Падчас жорсткай вайны імператару ўдалося разбіць ворага і далучыць гэтую краіну да імперыі. Новае аб’яднанне Кітая было завершана.

Пасля гэтых поспехаў правёў адміністрацыйныя, эканамічныя і палітычныя рэформы. Вэнь-дзі прыняў новыя правілы па падборы чыноўнікаў, шмат часу надаваў развіццю культуры. Ён упершыню ўсталяваў асноўную адміністрацыйную структуру наступных імперый — «тры дзяржаўныя канцылярыі і шэсць міністэрстваў». Былі таксама зніжаны падаткі, адменена саляная і вінная манаполіі казны, стала чаканіцца новая манета. Быў прыхільнікам будызму, аднак у дзяржаўных справах ішоў прынцыпам канфуцыянства. Вэнь-дзі стаў запрашаць на службу навукоўцаў, заклаў асновы інстытута экзаменаў, паспяховая здача якіх адкрывала перспектыву атрымання пасады чыноўніка для кожнага жыхара імперыі. Пры гэтым перастала ўлічвацца сацыяльнае становішча ўдзельніка экзаменаў.

Асноўным становіцца кіраванне дзяржаўнымі справамі, што дзялілася на ведамствы чыноў, абрадаў, ваенных спраў, пакаранняў, грамадскіх работ. Быў створаны цэнзарат, які сачыў за належным выкананнем законаў і імператарскіх прадпісанняў. Перад ім была праведзена кадыфікацыя права. Створаны зборнік законаў Суй, які складаўся з 1735 артыкулаў. Чыноўнікі падзеленыя на 9 рангаў, прадстаўнік кожнага з якіх меў сваю форму адзення, жалавання (плацілі два разы на год) і прывілеяў. Упершыню Вэнь-дзі ўсталяваў максімальны тэрмін знаходжання на пасадзе — 3 гады, паўторнае прызначэнне на тую ж пасаду ён забараніў.

Вэнь-дзі таксама правёў адміністрацыйную рэформу — тэрыторыя імперыі была падзелена на 190 прэфектур. Тройчы ў год 3 прадстаўнікі ад кожнай прэфектуры павінны былі прыбываць у сталіцу на праверку. Адначасова адмяняліся прывілеі арыстакратаў у займанні вышэйшых пасад у войску.

Ён адкрыў адну з самых квітнеючых эр аграрнага грамадства ў чалавечай гісторыі. За кошт пераразмеркавання зямлі, паляпшэнню падатковага стану, прымянення новых метадаў земляробства ўдалося значна павысіць ўраджаі. Для прадухілення ў будучыні праблем з недахопам харчавання па загадзе імператара было пабудавана 5 буйных збожжасховішчаў, дзе назапасілася каля 176,2 млн кг збожжа.

У перыяд яго кіравання тэрыторыя Кітая значна пашырылася. Вэнь-дзі загадаў адрамантаваць Вялікую Кітайскую сцяну. У стэпавай частцы Азіі Вэнь-дзі лічыўся самым выбітным кітайскім імператарам, яго называлі «Святым каганам». Здзейсніў паспяховыя паходы супраць качэўнікаў у сучаснай Маньчжурыі, у В’етнам, у Ордас і цяперашнюю Манголію.

У канцы жыцця, паставіў мэту заваяваць карэйскае дзяржава Кагуро. Вэнь-дзі здзейсніў некалькі паходаў, аднак пацярпеў няўдачу. Адначасова стаў пакутаваць маніяй пераследу, у выніку чаго адхіліў ад спадчыны 5 сыноў. Памёр 13 жніўня 604 года. Яго пасмяротнае імя Тай-цзу.

Літаратурны ўнёсак[правіць | правіць зыходнік]

Вэнь-дзі сам быў таленавітым пісьменнікам. Найбольш вядомым і значным з’яўляеццаяго твор «На балі ў гонар Ціньсяа-вана ў вобласці Бінчжоу»

Зноскі

  1. а б China Biographical Database

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]