Паўднёвыя і Паўночныя дынастыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Паўднёвыя і Паўночныя дынастыі ў Кітаі, ці Нань Бэй Чао ( кіт. спр. 南北朝 , піньінь: Nán Běi Cháo) — перыяд кітайскай гісторыі (4—6 стст.), калі Кітай быў падзелены на 2 асобныя дзяржавы.

Паўднёвым Кітаем у гэты час кіравалі дынастыі кітайскага паходжання:

  • Сун (Лю Сун) (420—478),
  • Цы (479—501),
  • Лян (502—556),
  • Чэнь (557—588).

На поўначы Кітая панавалі дынастыі выхадцаў з плямён сяньбі beru, якія захапілі гэту частку краіны ў канцы 4 ст.:

  • Паўночная Вэй (Тоба Вэй) (386—535),
  • Усходняя Вэй (534—550),
  • Заходняя Вэй (535—557),
  • Паўночная Цы (550—557),
  • Паўночная Чжоў (557—581).

Гэты час характарызаваўся палітычнай няўстойлівасцю, частай зменай дынастый, войнамі паміж Паўночным і Паўднёвым Кітаем.

У 581 г. палкаводзец Ян Цзянь скінуў апошняга імператара Паўночнай Чжоў, аб'яднаў да 588 г. увесь Кітай пад сваёй уладай і заснаваў адзіную дынастыю Суй.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]