Перайсці да зместу

Паўлаўскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўлаўскае вадасховішча
Каардынаты: 55°25′51″ пн. ш. 56°31′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Расія,  Башкартастан
Вышыня над узроўнем мора 140[1] м
Даўжыня 150 км
Шырыня 2 (1,75[1]) км
Плошча 120 км²
Аб'ём 1,41 км³
Найбольшая глыбіня 35 м
Сярэдняя глыбіня 11,7 м
Упадаюць Уфа, Байкі, Юрузань, Урэш
Выцякаюць Уфа
Год напаўнення 1961
Паўлаўскае вадасховішча (Еўрапейская частка Расіі)
Паўлаўскае вадасховішча
Паўлаўскае вадасховішча
Паўлаўскае вадасховішча (Башкартастан)
Паўлаўскае вадасховішча
Паўлаўскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па́ўлаўскае вадасховішча (руск.: Па́вловское водохранилище[2]) — вадасховішча ў Расіі, у Башкартастане, на рацэ Уфа.

Створана ў даліне ракі Уфа ў выніку будаўніцтва Паўлаўскай ГЭС. Запаўнялася вадой у 19591961 гг. Плошча паверхні вадасховішча пры нармальным падпорным узроўні (140 м) складае 120[1][2] км². Поўны аб’ём складае 1,41 км³, карысны — 0,89[1] км³. Даўжыня вадасховішча 150 км, найбольшая шырыня 1,75[1] (2[2]) км. Найбольшая глыбіня 35 м, сярэдняя — 11,7[1] м. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 10,74[1] км³/год. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 11[3] м. Вышыня плаціны гідравузла 41,3 м, яе даўжыня па грэбню 629 м[3]. Вадасховішча размешчана ў межах Уфімскага плато, на закарставанай тэрыторыі. Пакрытае лёдам з лістапада па май. У вадасховішча упадаюць рэкі Уфа, Байкі, Юрузань, Урэш (Уруш)[1].

Паўлаўскае вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах рэгулявання сцёку, энергетыкі, забеспячэння вадой гарадоў Уфа і Благавешчанск, суднаходства, рыбнай гаспадаркі, рэкрэацыі[3]. Да 1993 года па вадасховішчы праводзіўся лесасплаў[3].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 324. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  3. а б в г Павловское водохранилище // Русское географическое общество. Башкирское отделение Архівавана 25 чэрвеня 2018. (руск.)
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 324. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)