Паўночнае Косава
| Паўночнае Косава | |
|---|---|
| сербск.: Северно Косово алб.: Kosova Veriore | |
|
|
|
| Афіцыйныя мовы | сербская мова і албанская мова |
| Сталіца | |
| Валюта | сербскі дынар |
| Часавы пояс | UTC+1 |
Паўно́чнае Ко́сава (сербск.: Северно Косово, алб.: Kosova Veriore) — неафіцыйная назва раёна ў паўночнай частцы Косава, населенага пераважна сербамі, тым часам як у астатняй частцы абсалютную большасць (больш за 90 %) складаюць албанцы. Таксама раён называецца Ібарскі Колашын (сербск.: Ибарски Колашин, алб.: Kollashini i Ibrit), назва выкарыстоўвалася яшчэ да канфлікту ў краі.
З пункту гледжання Сербіі аўтаномны край Косава і Мятохія ёсць часткай Сербіі, пры гэтым знаходзіцца пад пратэктаратам ААН. Тым часам улады часткова прызнанай Рэспублікі Косава лічаць Паўночнае Косава сваёй тэрыторыяй, заяўляюць пра тэрытарыяльную цэласнасці сваёй дзяржавы.[1]
Фактычна, Паўночнае Косава не падпарадкоўваецца ні ўладам Сербіі, ні ўладам часткова прызнанай Рэспублікі Косава, а знаходзіцца пад міжнародным кіраваннем на падставе рэзалюцыі 1244 СБ ААН.[2]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночнае Косава