Косаўска-Мітравіца
Горад
| ||||||||||||||||
Косаўска-Мітравіца (сербск.: Косовска Митровица, алб.: Mitrovica або Mitrovicë) — горад на поўначы Косава. Згодна з пазіцыі часткова прызнанай Рэспублікі Косава і дзяржаў, якія прызнаюць незалежнасць Косава, уся тэрыторыя горада ўваходзіць у склад Рэспублікі Косава. Згодна з пазіцыі Сербіі і дзяржаў, якія не прызнаюць незалежнасць Косава, уся тэрыторыя горада ўваходзіць у склад Сербіі.
Фактычна, Паўночная тэрыторыя горада кантралюецца Сербіяй, а паўднёвая ― часткова прызнанай Рэспублікай Косава. Да 1989 года горад называўся Цітова-Мітравіца (сербск.: Титова Митровица, алб. алб.: Mitrovica e Titos). На сёння горад ахоўваецца, як і ўсе гарады Косава, паліцэйскімі атрадамі KFOR. Згодна з юрысдыкцыяй Рэспублікі Косава, якая кантралюе яго паўднёвую частку, горад мае назву Мітравіца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад быў, першапачаткова, сярэднявечным паселішчам, якое вельмі хутка ператварылася ў горад. Назва Мітравіца з’явілася ў XIV стагоддзі і паходзіць ад царквы святога Дзімітрыя Салунскага, якую сербскі кароль Стэфан Ураш II Мілуцін ў 1315 годзе дараваў свайму манастыру Баньска.
Доўгі час у горадзе доўжылася асманскае валадарства: з канца XIV стагоддзя і да Першай балканскай вайны 1912—1913 гадоў. Падчас асманскага валадарства Мітравіца ўваходзіла ў вілает (правінцыю) Косава (створаны ў 1877 годзе).
У 1941 годзе падчас уварвання нямецкіх войскаў у Югаславію горад быў захоплены. У лістападзе 1944 года нямецкія войскі былі разгромленыя.
У 1981 годзе ў горадзе пражывалі 105 тысяч чалавек, з якіх 66,5 тысяч албанцаў, 20 тыс. сербаў і чарнагорцаў.
Пасля вайны ў 1999 годзе горад падзяліўся на паўднёвую частку, з амаль выключна албанскім насельніцтвам (прыкладна 60 000 жыхароў) і паўночную частку з пераважна сербскім (прыкладна 13 000 жыхароў) насельніцтвам. Абодва раёны звязаны двума вулічнымі мастамі праз раку Ібар. Пасля падзелу горада Сербскі праваслаўны храм святога Дзімітрыя апынуўся ў албанскай частцы горада і быў недаступны для сербаў. Па гэтай прычыне была пабудавана і ўрачыста адкрыта ў 2005 годзе новая царква на ўзгорку ў сербскім раёне.
У сакавіку 2004 года ў горадзе адбыліся масавыя беспарадкі, падчас якіх былі спалены і разрабаваны дамы сербаў[1].
У заходняй частцы горада, на міжнародныя сродкі, былі адноўлены дамы для бежанцаў, якія пацярпелі ад разбурэння ў дні гэтых падзей. Да верасня 2007 года было скончана будаўніцтва большасці цагляных дамоў.
У сакавіку 2008 года пасля абвяшчэння незалежнасці Косава (17 лютага 2008 года) у горадзе адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж групай сербаў і паліцыяй[2].
У 2011 годзе на галоўным мосце праз раку Ібар паміж Паўднёвай (албанскай) і Паўночнай (Сербскай) часткамі горада сербамі была ўзведзена барыкада. У абароне барыкады ўдзельнічалі, у тым ліку, рускія добраахвотнікі[3]. Станам на 2019 год мост ахоўваюць міжнародныя міратворцы KFOR.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Горад з’яўляецца цэнтрам горнай прамысловасці і каляровай металургіі раёна: здабыча свінцова-цынкавай руды, лігніту, выплаўленне свінцу і цынку. Працуюць хімічны камбінат, дрэваапрацоўчыя і папяровыя прадпрыемствы, а таксама вытворчасць горнаруднага абсталявання і сельскагаспадарчых машын.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У паўночнай частцы горада функцыянуе тэхнічны інстытут Мітравіца, адзіная вышэйшая навучальная ўстанова ў Косаве з пераважна сербскамоўным асартыментам курса. У ліпені тут дзейнічае англамоўная школа Summer School.
У 1999 годзе ў паўночную частку горада пераехалі сербскія выкладчыкі і студэнты Прышцінскага ўніверсітэта, стварыўшы тут «Універсітэт у Прышціне з часовым знаходжаннем у Косаўскай Мітравіцы».
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе нарадзіліся:
- Агел Стойкаў, македона-одрынскі апалчэнец (атрад Ташо Стаянава)
- Мехмед Неджып Драга (1867—1920), албанскі палітык і рэвалюцыянер
- Стаян Гегаў, македона-одрынскі апалчэнец (атрад Ташо Стаянава)
- Тодар Рызаў, македона-одрынскі апалчэнец (атрад Ташо Стаянава)
- Яне Георгіеў, македона-одрынскі апалчэнец (атрад Ташо Стаянава)
- Рыза Лушта (1916—1997) — футбаліст албанскага паходжання.
- Байрам Рэджэпі (нар. 1954) — албанец, палітык і першы прэм’ер-міністр пасля вайны 1999 года.
- Мілаш Красіч — сербскі футбаліст.
- Валон Бехрамі — швейцарскі футбаліст албанскага паходжання.
- Рона Нішліу — спявачка, прадстаўніца Албаніі на Еўрабачанні-2012.
- Невена Божавіч — сербская спявачка, прадстаўніца Сербіі на Еўрабачанні-2013, Еўрабачанні-2019 і на Дзіцячым Еўрабачанні-2007.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ КОСОВО в информационных сводках — Правая.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2010. Праверана 29 снежня 2022.
- ↑ РБК daily от 18.03.2008 :: В фокусе :: Битва за Митровицу
- ↑ Александр Рыбин. Сербия и Косово на грани конфликта. Почему через 30 лет после большой войны на Балканах снова готовы взяться за оружие?(нявызн.). lenta.ru. Лента (2 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021.
- ↑ https://www.inegol.bel.tr/inegol/kardes-sehirlerimiz/mitrovica/?ai=26
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Косаўска-Мітравіца
- Газета.ru Архівавана 19 студзеня 2012.
- У горадзе Косаўскай-Мітравіца аднаўляюць «закон і парадак». Архівавана 15 сакавіка 2008.
- Пра падзеі ў горадзе