Паўночнамакедонска-турэцкія адносіны
Паўночнамакедонска-турэцкія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||
|
|||||
![]() |
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Паўночная Македонія і Турэцкай Рэспублікай былі ўсталяваны 26 жніўня 1992 года[1].
Паўночная Македонія мае амбасаду ў Анкары і генеральнае консульства ў Стамбуле, а Турцыя мае амбасаду ў Скоп’е і генеральнае консульства ў Бітале.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Дзякуючы гістарычным, культурным і народным сувязям Паўночная Македонія і Турцыя наладзілі вельмі блізкія і сяброўскія адносіны. Турэцкая мова, нараўне з македонскай мовай, з'яўляецца адной з афіцыйных моў у двух абшчынах Паўночнай Македоніі: Цэнтар-Жупа і Пласніца.
У лютым 2018 года прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў падтрымку пазіцыі Паўночнай Македоніі падчас перамоваў па спрэчцы аб назве краіны, заявіўшы, што пазіцыя Грэцыі памылковая[2]. Турцыя падтрымлівае заяўку Паўночнай Македоніі на далучэнне да ЕС[3].
Ваеннае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2021 года ў Стамбуле было падпісана ваенна-эканамічнае пагадненне тэрмінам на 5 гадоў, якое прадугледжвае мадэрнізацыю Узброеных сіл Паўночнай Македоніі за кошт выдзеленых Турцыяй сродкаў, а таксама пастаўкі ўзбраення. У рамках яго, напрыклад, быў заключаны кантракт на пастаўку 3 батарэй з 18 гаўбіцамі BORAN[4].
Супрацоўніцтва ў сферы культуры[правіць | правіць зыходнік]
Супрацоўніцтва ў галіне культуры паміж Паўночнай Македоніяй і Турцыяй было ўстаноўлена ў 1995 годзе, калі была падпісана адпаведная міжнароднае пагадненне.
22 красавіка 2009 года у Стамбуле міністры культуры дзвюх краін падпісалі праграму супрацоўніцтва ў галіне культуры на перыяд 2009—2011 гадоў. Згодна з праграмай, краіны павінны былі актывізаваць супрацоўніцтва ў розных сферах культуры і мастацтва.
Грамадзяне Паўночнай Македоніі турэцкага паходжання[правіць | правіць зыходнік]
У Паўночнай Македоніі 77,959 грамадзян маюць турэцкае паходжанне, што складае 3,85% насельніцтва краіны[5].
У грамадска-палітычным жыцці туркаў Паўночнай Македоніі прадстаўляе Дэмакратычная партыя туркаў у Македоніі.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Republic of Macedonia - Ministry of Foreign Affairs (англ.). Republic of Macedonia - Ministry of Foreign Affairs. Праверана 20 студзеня 2023.
- ↑ Turkey's president claims Greece's stance over 'Macedonia' name dispute is wrong (англ.). Neos Kosmos (6 лютага 2018). Праверана 21 студзеня 2023.
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1] (англ.). Republic of Macedonia - State Statistical Office. Праверана 21 студзеня 2023.
- ↑ Мирослав Трінько. Северная Македония покупает у Турции 105-мм гаубицы BORAN, они могут производить до шести выстрелов в минуту (руск.). Gagadget.com (18 студзеня 2023). Праверана 21 студзеня 2023.
- ↑ Turkey says backing FYROM’s EU, NATO membership ambitions (англ.). Ekathimerini.com (3 кастрычніка 2018). Праверана 21 студзеня 2023.