Цэнтар-Жупа (абшчына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнтар-Жупа
макед.: Општина Центар-Жупа
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Цэнтар-Жупа
Афіцыйныя мовы македонская турэцкая
Насельніцтва
  • 3 721 чал. (5 верасня 2021)
Плошча 107,21 км²
Вышыня
над узроўнем мора
1 012 м
Цэнтар-Жупа на карце
Код ISO 3166-2 MK-313
Паштовыя індэксы 6250
Код аўтам. нумароў SU
Афіцыйны сайт (макед.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэнтар-Жупа (макед.: Општина Центар-Жупа, турэцк.: Merkez Jupa Belediyesi) — абшчына ў Паўночнай Македоніі. Цэнтр — сяло Цэнтар-Жупа.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Абшчына знаходзіцца ў заходняй частке краіны і ўваходзіць у статыстычны Паўднёва-Заходні рэгіён. Плошча абшчыны 107,21 км2. На поўначы, усходзе і захадзе муніцыпалітэт абшчына мяжуе з абшчынай Дэбар, а на поўдні са Струга. На тэрыторыі абшчыны размешчана возера Дэбар і горны масіў Стогава (2,273 м).

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

На мясцовых выбарах 2021 года перамогу атрымаў дзеючы мэр абшчыны ад Дэмакратычнай партыі туркаў у Македоніі Арыян Ібраім. Ён набраў 71,16% галасоў[1]. Аднак з-за таго, что яўка склала 33%, вынікі выбараў былі не прызнаны[2].

Савет абшчыны Цэнтра-Жупа складаецца з 11 членаў. На мясцовых выбарах 2021 года перамогу атрымала Дэмакратычная партыя туркаў у Македоніі — 33,78% галасоў і 5 мандатаў у Савеце. Па 2 мандата ў Савеце атрымалі Кааліцыя «Лепшае для маёй абшчыны» Сацыял-дэмакратычнага саюза Македоніі (19,83%) і Рух за нацыянальнае адзінства турак (17,34%); па 1 мандату — УМРА—ДПМНА і Кааліцыя «Рэканструкцыя Македоніі» (8,96%), і Партыя руху турак у Македоніі (7,74%)[3].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным эканамічным аб'ектам абшчыны з'яўляецца ГЭС «Шпилје». Насельніцтва ў асноўным займаецца гандлем, жывёлагадоўляй, сельскай і лясной гаспадаркай. Аднак значная частка насельніцтва эмігравала за мяжу, і прыбыткі, якія адпраўляюцца працоўнымі эмігрантамі, з'яўляюцца даволі значнымі для рэгіёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва абшчыны паводле перапісу 2002 года — 6,519 чалавек, з іх: 80,17% (5,226) — туркі, 12,49% — македонцы, 6,96% — албанцы і 0,38% — прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей[4].

Паводле перапісу насельніцтва 2002 года, большая колькасць насельніцтва (4,880 чал.) пазначылі роднай мовай турэцкую, 953 чал. — македонскую, 439 чал. — албанскую, 1 чал. — арамунскую.

Болльшасць жыхароў абшчыны лічаць сябе мусульманамі (6,215 чал.), праваслаўнымі — 20 чал., каталікамі — 4 чал., і 60 чал. лічаць сябе прадстаўнікамі іншых веравызнанняў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Центар Жупа (макед.). Државна изборна комисија. Праверана 21 студзеня 2023.
  2. Локални избори во Центар Жупа (макед.). Радио Слободна Европа/Радио Слобода (17 красавіка 2022). Праверана 21 студзеня 2023.
  3. Центар Жупа (макед.). Државна изборна комисија. Праверана 21 студзеня 2023.
  4. У абшчыне існуе значная колькасць македонцаў-мусульман, якія па розных палітычна-рэлігійных прычынах пазіцыянавалі сябе як туркі, і невялікая частка як албанцы.