Перайсці да зместу

Паўночная Германія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночная Германія

Паўночная Германія (ням.: Norddeutschland) — геаграфічная вобласць на поўначы Германіі, якая не мае, аднак, строга акрэсленых межаў. Сярод іншага ў гэту вобласць уваходзяць рэгіёны, у якіх гавораць ці гаварылі на ніжненямецкай мове, а таксама паўночныя землі Германіі.

Пачуццё прыналежнасці да «паўночных немцаў» заснавана, першым чынам, на спрадвечным для гэтых раёнаў ніжненямецкім дыялекце і асаблівым паўночным менталітэце, а таксама на вызначаных агульных аспектах гісторыі (напрыклад, Ганза). Паўночную Германію таксама звычайна прынята падзяляць на Паўночна-заходнюю і Паўночна-усходнюю.

Моўная прастора

[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйнай мовай для Паўночнай Германіі заўсёды быў і застаецца ніжненямецкі дыялект. Стандартная нямецкая мова (ням.: Hochdeutsch — высокая нямецкая) паступова выцясняе дыялект з прычыны таго, што навучанне ў нямецкіх школах вядзецца на стандартнай «высокай» нямецкай мове. У Фрызіі і ў сённяшняй нямецкай частцы Шлезвіга таксама выкарыстоўваюцца фрызская і дацкая мовы. Паўночная Германія мае асаблівыя моўныя і культурныя сувязі з Нідэрландамі і іншымі дзяржавамі і рэгіёнамі, размешчанымі ў басейнах Паўночнага і Балтыйскага мораў, сярод іх Вялікабрытанія, Данія, Скандынавія і Прыбалтыка.