Паўночна-Дзвінскі канал
| Паўночна-Дзвінскі канал | |
|---|---|
| руск.: Северо-Двинский канал | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 127 км |
| Вадацёк | |
| Вусце | Сухана |
| · Месцазнаходжанне | шлюз №7 «Знаменитый» |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | Расія |
| Рэгіён | Валагодская вобласць |
Паўночна-Дзвінскі канал — канал у Валагодскай вобласці Расіі, з’яўляецца часткай Паўночна-Дзвінскай воднай сістэмы. Большая частка праходзіць па тэрыторыі нацыянальнага парку «Руская Поўнач».
Злучае раку Шэксна, як частка Волга-Балтыйскага воднага шляху і раку Сухана, прыток Паўночнай Дзвіны. Пачынаецца ад населенага пункта Тапорня на Шэксне (664—665 км Волга-Балтыйскага воднага шляху), праходзіць праз раку Паразовіца, Кубенскае возера і раку Сухана да шлюза № 7 «Знакаміты» (вёска Шэра) у яе вытоку.
Да 30-х гадоў XX стагоддзя быў адзіным водным шляхам, які злучаў Волгу і Белае мора.
Агульная працягласць канала складае 127 кіламетраў. Шырыня канала — ад 26 да 30 метраў, глыбіня — 1,8 метраў (у цяперашні час, далей Сіверскага возера — 1,4-1,5 метраў).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |