Паўночная Дзвіна
| Паўночная Дзвіна | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 357 000 км² |
| Расход вады | 3 490 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Юг (рака) і Сухана |
| • Каардынаты | 60°43′56″ пн. ш. 46°19′49″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Дзвінская губа |
| • Каардынаты | 64°32′00″ пн. ш. 40°29′00″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дзвінская губа |
|
|
|
| Краіна | |
| Код у ДВР | 03020100312103000005014 |
Паўно́чная Дзвіна́ (руск.: Се́верная Двина́) — рака на поўначы Еўрапейскай частк Расіі. Даўжыня 744 км.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Участак Паўночнай Дзвіны ад зліцця Суханы і Юга да ўпадзення Вычагды (каля горада Котлас) мае назву Малая Паўночная Дзвіна, участак ад Котласа і да вусця — Вялікая Паўночная Дзвіна.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Утвараецца зліццём рэк Сухана і Юг (каля горада Вялікі Усцюг у Валагодскай вобласці). Далей цячэ на поўнач, у Архангельскую вобласць. Каля горада Котлас зліваецца з Вычагдай, пасля чаго паварочвае на паўночны захад, а затым паступова на поўнач. Амаль на самім поўначы зліваецца з Пінегай. Дэльта плошчай каля 900 км² пачынаецца ад Навадзвінска. Каля Архангельска і Северадзвінска ўпадае ў Дзвінскую губу Белага мора.
Асноўныя прытокі: Вычагда, Пінега, Вага, Ваеньга. Злучаная праз раку Сухана, возера Кубенскае і інш. з Волга-Балтыйскім водным шляхам (Паўночна-Дзвінская водная сістэма), праз раку Пінега з ракой Кулой.
Уплыў марскіх прыліваў да вусця р. Пінега. Ледастаў ад канца кастрычніка — пачатку лістапада да пачатку мая.
На рацэ
[правіць | правіць зыходнік]У вярхоўях Паўночнай Дзвіны размешчаныя гарады Вялікі Усцюг, Котлас, Сальвычагодск; паблізу вусця — Навадзвінск, Архангельск, Северадзвінск. Суднаходная на ўсім працягу.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя з прычыны неўжывання зносак. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паўночная Дзвіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).