Сухана
Сухана | |
---|---|
![]() У горадзе Вялікі Усцюг | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 558 км |
Басейн | 50 300 км² |
Расход вады | 442 м³/с (каля вёскі Калікіна[1]) |
Вадацёк | |
Выток | Кубенскае возера |
• Вышыня | 110,1 м |
• Каардынаты | 59°30′40″ пн. ш. 39°46′52″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Паўночная Дзвіна |
• Месцазнаходжанне | Горад Вялікі Усцюг |
• Вышыня | 50 м |
• Каардынаты | 60°43′58″ пн. ш. 46°19′41″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,11 ‰ |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Паўночная Дзвіна |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Валагодская вобласць |
Код у ДВР | 03020100112103000005023 |
![]() ![]() |
|
![]() |
Су́хана[1] — найбуйнейшая і самая доўгая рака ў Валагодскай вобласці Расіі, левы і асноўны складнік Паўночнай Дзвіны (правы — рака Юг).
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня Суханы 558 км, плошча басейна 50 300 км². Бярэ пачатак з Кубенскага возера, сцёк з якога зарэгуляваны плацінай з суднаходным шлюзам. У вярхоўях пойма шырокая; ў сувязі з нязначнымі ўхіламі вясной з-за падпора рэк Волагда і Лежа назіраецца адваротная плынь у Кубенскае возера. У сярэдняй плыні глыбіня даліны да 80—100 м, рэчышча мае шмат перакатаў; ёсць парогі і камяністыя астравы; ў нізоўях хуткасць плыні невялікая. Сярод прытокаў — рака Дзвініца (злева).
На рацэ гарады Сокал, Вялікі Усцюг, Тоцьма.
Гідралогія[правіць | правіць зыходнік]
Жыўленне пераважна снегавое. Разводдзе з красавіка да сярэдзіны ліпеня. У верхнім цячэнні ўтвараюцца велізарныя, часам шматкіламетровыя разлівы. Сярэдні расход вады ў 39 км ад вусця 456 м³/с, найбольшы — 6520 м³/с, найменшы — 17,6 м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — лістапада, у сярэднім цячэнні і ў снежні, выкрываецца ў другой палове красавіка — першай палове мая.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 295. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 410. — 582 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 295. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сухона // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)