Паўночна-Дуброўскае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паўночна-Дуброўскае падняцце — тэктанічная структура ў Лельчыцкім раёне, у заходняй частцы Ельскага грабена Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведкай у падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах. Назва ад в. Дуброва ў Лельчыцкім раёне.

Мае форму трохвугольнага блока субшыротнага распасцірання памерам 13×4 км з паўднёвым падзеннем слаёў. На поўначы, поўдні і захадзе блок абмежаваны малаамплітуднымі (100—300 м) скідамі. Найбольш высокая паўночная частка блока прыўзнята адносна сумежнага блока на поўначы і апушчана адносна блока, які прымыкае з захаду. Сфарміравалася падняцце ў познафранскі і фаменскі час (позні дэвон) у выніку блокавых пасоўванняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]