Паўночны Эпір
Паўночны Эпі́р (грэч. Βόρειος Ήπειρος, алб.: Epiri i Veriut) — назва, якой грэкі пазначаюць паўднёвую Албанію, дзе пражывае грэчаская меншасць.
З Паўночнага Эпіра ў часы Сярэднявечча імігравалі ў Цэнтральную Грэцыю продкі арнаўтаў. Таксама з гэтага рэгіёна паходзіць фустанела, традыцыйны грэчаскі і албанскі касцюм
У 1913 годзе у час першай балканскай вайны грэчаская армія заняла Паўночны Эпір, але была вымушана пакінуць яго ў 1914 годзе па патрабаванні вялікіх дзяржаў. Пасля гэтага мясцовае грэчаскае насельніцтва 1 сакавіка 1914 абвясціла аўтаномію Паўночнага Эпіра і са зброяй у руках адстойвала яе да 1918 года. Аўтаномія Паўночнага Эпіра зноў была ліквідавана пад ціскам вялікіх дзяржаў.
Паўночны Эпір быў ізноў заняты грэчаскай арміяй у 1940—1941 гадах у час Італа-грэчаскай вайны, але пакінуты пасля нападу Германіі на Грэцыю.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночны Эпір