Грэчаская аперацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Грэчаская аперацыя
Асноўны канфлікт: Міжземнаморскі фронт Другой сусветнай вайны
Battle of Greece - 1941.png
Карта нямецкага наступу
Дата

6 красавіка30 красавіка 1941

Месца

Грэцыя, паўднёвая частка Албаніі

Прычына

Паражэнне Італіі ў вайне супраць Грэцыі

Вынік

Перамога краін восі; акупацыя Грэцыі, стварэнне марыянетачнага ўрада

Праціўнікі
State Flag of Greece (1863-1924 and 1935-1970).svg Каралеўства Грэцыя

Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя:

Сцяг Нацысцкай Германіі Германія

Flag of Italy (1861-1946).svg Каралеўства Італія
Албанія Албанскія фашысты пры падтрымцы: Flag of Bulgaria.svg Балгарыя[1]

Камандуючыя
Каралеўства Грэцыя Александрас Папагас
Сцяг Вялікабрытаніі Генры Уілсан
Сцяг Аўстраліі Томас Блэмі
Сцяг Новай Зеландыі Бернард Фрэйберг
Сцяг Нацысцкай Германіі Вільгельм Ліст
Сцяг Нацысцкай Германіі Максіміліян фон Вейхс
Сцяг Каралеўства Італія Эміліа Джыльёлі
Сілы бакоў
Грэцыя[~ 1]:
430 000 чалавек
Садружнасць:
62 612 чалавек[~ 2]
100 танкаў
200-300 самалётаў
Трэці рэйх:
680 000 чалавек
1200 танкаў
700 самалётаў
Італія[~ 1]:
565,000 чалавек
Страты
Грэцыя[~ 1]:
13 325 забітых
62 663 параненых
1290 зніклых без весткі
Садружнасць:
903 забітых
1250 параненых
13 958 палонных
Трэці рэйх[~ 3]:
1099 забітых
3752 параненых
385 зніклых без весткі
Італія[~ 1]:
13 755 забітых
63 142 параненых
25 067 зніклых без весткі
  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Уключаючы сілы і страты італа-грэчаскай вайны.
  2. Уключаючы кіпрыётаў і палестынцаў. Брытанскіх, аўстралійскіх і новазеландскіх пехацінцаў прыкладна 58 000.
  3. Уключаючы страты ў югаслаўскай кампаніі, грунтуюцца на заяве Гітлера рэйхстагу 4 мая 1941 года.
Commons-logo.svg Battle of Greece на Вікісховішчы
 
Міжземнаморскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны
Міжземнае мора Паўночная Афрыка Мальта Грэцыя (1940) Югаславія Грэцыя (1941) Ірак Крыт Сірыя-Ліван Іран Італія Дадэканескія астравы Паўднёвая Францыя

Грэчаская аперацыя таксама вядомая, як аперацыя «Марыта» (ням.: Unternehmen Marita[2]) (6 красавіка30 красавіка 1941) — агульная назва ваенных дзеянняў у час уварвання нацысцкай Германіі ў Грэцыю ў красавіку 1941 года. Напад рушыў услед за папярэднім беспаспяховым італьянскім уварваннем, вядомым як Італа-грэчаская вайна. Яго, як правіла, аддзяляюць ад бітвы за Крыт, якая адбылася пасля захопу мацерыковай Грэцыі. Абедзве аперацыі былі часткай Балканскай кампаніі Германіі у час Другой сусветнай вайны.

На пачатак уварвання Германіі Грэцыя ўжо была ў стане вайны з Італіяй, якая пачалася з італьянскага ўварвання 28 кастрычніка 1940 года. Грэцыя паспяхова адбіла першыя наступы. Да 6 красавіка большая частка грэчаскай арміі апынулася на мяжы з Албаніяй, адкуль італьянцы паспрабавалі пракрасціся ў Грэцыю. Нямецкія войскі ўварваліся праз Балгарыю, стварыўшы тым самым другі фронт. Грэцыя да гэтага моманту ўжо паспела атрымаць невялікае падмацаванне ад Брытанскай імперыі, аднак, пасля пачатку ўварвання дапамогі больш не было. Італьянскія і нямецкія войскі колькасна значна пераўзыходзілі грэчаскую армію. У выніку чаго балгарская абарончая лінія, якая не атрымала падмацавання, была хутка захоплена немцамі, якія затым абыйшлі з флангу грэчаскія сілы на албанскай мяжы, вымусіўшы іх здацца. Брытанскія войскі пачалі тактычнае адступленне. Нямецкая армія дасягнула Афін 27 красавіка і выйшла да паўднёвага берага Грэцыі 30 красавіка, захапіўшы каля 7000 брытанскіх салдат і завяршыўшы гэты этап Балканскай кампаніі поўнай перамогай. Праз месяц заваяванне Грэцыі было завершана захопам Крыта. Грэцыя апынулася акупавана ўзброенымі сіламі Германіі, Італіі і Балгарыі.

Успамінаючы ход вайны бліжэй да яе канца, калі хуткае паражэнне Германіі стала непазбежным, Гітлер усё больш называў паражэнне Італіі пры ўварванні ў Грэцыю прычынай сваёй наступнай катастрофы[3]. У якасці прычыны буйнога паражэння Германіі на тэрыторыі Савецкага Саюза, гэта тлумачэнне не падыходзіць[4]. Аднак, гэта паражэнне мела сур'ёзныя наступствы для ваенных дзеянняў падчас Паўночнаафрыканскай кампаніі[5].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Войскі Балгарыі ў баявых дзеяннях удзелу не прымалі
  2. THE GERMAN CAMPAIGN IN THE BALKANS (SPRING 1941): PART III. Army.mil (1940-10-28). Праверана 1 красавіка 2013.
  3. The Testament of Adolf Hitler. The Hitler-Bormann Documents February — April 1945, ed. Francois Genoud, London, 1961, pp. 65, 72-3, 81.
  4. Hillgruber, 1993, с. 506
  5. von Rintelen 1951, pp. 90, 92–3,98–9, emphasizes from the German point of view the strategic mistake of not taking Malta.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Andreas Hillgruber Hitlers Strategie. Politik und Kriegführung 1940–1941 — 3. — Bonn, 1993.