Пенсія
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Пе́нсія (лац.: pensio — плацеж) — грашовае забеспячэнне са страхавога фонду пасля заканчэння працоўнай дзейнасці. Віды: працоўная (за выслугу гадоў і заслугі) і грамадская (пры дасягненні сталага ўзросту, знявечанні, страце кармільца). Страхавы пенсійны фонд можа ўтварацца за кошт страхавых складак наёмных працаўнікоў, працанаймальнікаў і прадпрымальнікаў[1].
Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
Парадак прызначэння і выплаты пенсіяў у Беларусі вызначаецца Законам аб пенсійным забеспячэнні ад 22 лютага 1992 года. На 2011 г. у Беларусі выплата пенсіяў ажыццяўлялася праз пазакаштарысны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. У 2011 г. на выплату пенсіў прыпала каля 80 % выдаткаў ФСАН[2].
Зноскі
- ↑ Генадзь Маслыка. Пенсія // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 268. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.
- ↑ Святлана Бусько. У Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва грошы ёсць // Звязда : газета. — 30 снежня 2011. — № 250 (27114). — С. 1. — ISSN 1990-763x.