Кавалентная сувязь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кавале́нтная су́вязь — тып хімічнай сувязі, якая ажыццяўляецца парай электронаў, агульных для двух атамаў. Абумоўлена наяўнасцю на валентных арбіталях атамаў (групы атамаў) няспараных электронаў.

У залежнасці ад колькасці агульных электронных пар паміж атамамі адрозніваюць простую кавалентную сувязь (адна электронная пара) і кратную сувязь.

Кавалентная сувязь паміж аднолькавымі атамамі (напрыклад, у малекуле вадароду Н2, кіслароду О2) з'яўляецца непалярнай, паміж рознымі (напрыклад, у малекуле вады Н2О, аміяку NH3) — палярнай. У выпадку непалярнай кавалентнай сувязі электронная шчыльнасць агульнай пары электронаў сіметрычна размеркавана адносна ядраў абодвух атамаў, а ў выпадку палярнай кавалентнай сувязі — зрушана да больш электраадмоўнага атама.

Асноўныя ўласцівасці кавалентнай сувязі:

  • насычанасць (існаванне некаторай гранічнай колькасці двухцэнтравых двухэлектронных сувязей, якія ўтварае атам)
  • накіраванасць у прасторы (вызначае прасторавую будову малекул, іонаў, радыкалаў).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Партал хімія