Перайсці да зместу

Перавалока (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перавалока
Характарыстыка
Даўжыня 24 км
Басейн 155 км²
Вадацёк
Вусце Правая Лясная
Размяшчэнне
Водная сістэма Правая Лясная → Лясная → Буг → Нараў → Вісла → Гданьская бухта

Краіна

Перавало́ка, Цяплу́ха — рака ў Пружанскім і Камянецкім раёнах Брэсцкай вобласці і Польшчы, левы прыток ракі Правая Лясная (басейн Віслы). Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 155 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Пачынаецца з балотнага масіву і цячэ па тэрыторыі Белавежскай Пушчы, вусце на мяжы з Польшчай. У высокай плыні называецца Саломенка. На рацэ створанае вадасховішча Белавежская Пушча. Ад вытоку да пункта за 2 км ніжэй вадасховішча рэчышча каналізаванае.