Перавалоцкі
Пасёлак
Перавалоцкі
|
Перавалоцкі (руск.: Переволо́цкий) — пасёлак (да 1999 — пасёлак гарадскога тыпу), адміністрацыйны цэнтр Перавалоцкага раёна Арэнбургскай вобласці Расіі. Размешчаны на левым беразе ракі Самары (прыток Волгі). Чыгуначная станцыя (на лініі Кінель — Арэнбург).
У чэрвені 1738 года была заснавана Перавалоцкая крэпасць. Тут быў размешчаны валок з ракі Самары, прытоку Волгі ў раку Камыш-Самару, прыток Урала. Адміністрацыйна сяло ўваходзіла ў склад Арэнбургскага павета. З 13 лютага 1935 года сяло Перавалоцкае — адміністрацыйны цэнтр Перавалоцкага раёна. Рашэннем выканаўчага камітэта Арэнбургскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1959 года сяло Перавалоцкае Перавалоцкага раёна аднесена да катэгорыі рабочых пасёлкаў, з прысваеннем яму наймення — рабочы пасёлак Перавалоцкае.