Светлы (Светлінскі раён)
Выгляд
Пасёлак
Светлы
|
Светлы (руск.: Све́тлый) — пасёлак (у 1960—1999 — пасёлак гарадскога тыпу) у Арэнбургскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Светлінскага раёна і Светлінскага пассавета. Заснаваны ў 1960 годзе як апорны пункт распрацоўкі Буруктальскага радовішча нікелевых руд. Найменне пасёлак атрымаў па колькасці светлых, сонечных дзён — Арэнбургская вобласць ненашмат саступае Крыму. У пасёлку размешчана чыгуначная станцыя Рудны Клад (на лініі Орск — Рудны Клад).