Перадача асуджанага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Перадача асуджанага (для адбыцця пакарання ў краіне свайго грамадзянства) — від міжнароднай прававой дапамогі па крымінальных справах, пры якім асуджаны да пазбаўлення волі ў адной дзяржаве аддаецца на падставе хадайніцтва дзяржаве яго грамадзянства для далейшага выканання апошняй прызнанага прыгавору, вынесенага ў першай дзяржаве. Мэта перадачы асужданага для краіны вынясення прыгавору — сацыяльная справядлівасць, для краіны грамадзянства — перавыхаванне і сацыяльная адаптацыя.

Гісторыя прававога рэгулявання[правіць | правіць зыходнік]

Рашэнне аб увядзенні ў практыку інстытута перадачы асуджаных было прынята на V Кангрэсе ААН у 1975 г. У 1978 г. шэраг сацыялістычных краін падпісалі ў Берліне Канвенцыю аб перадачы асоб, асуджаных да пазбаўлення волі, для адбыцця пакарання ў дзяржаве грамадзянамі якой яны з'яўляюцца. У 1983 г. прынята Еўрапейская канвенцыя аб перадачы асуджаных. У 1985 г., VII Кангрэс ААН па папярэджанні злачыннасці і абыходжанні з правапарушальнікамі прыняў Тыповае пагадненне ААН аб перадачы зняволеных-замежнікаў і Рэкамендацыі па абыходжанні з зняволеннымі-замежнікамі[1].

Беларусь удзельнічае ў Канвенцыі аб перадачы асуджаных да пазбаўлення волі для далейшага адбыцця пакарання (Масква, 1998 г.) і склала адпаведныя двухбаковыя дагаворы з Літвой, Польшчай і Туркменістанам.

Працэдура[правіць | правіць зыходнік]

Працэдура перадачы асуджаных рэгулюецца арт. 470, 473, 481, 483, 491-497, 501 КПК Рэспублікі Беларусь.

Пры перадачы асуджанага дзяржава "дэлегуе" іншай суверэнныя права выконваць судовае рашэнне. Зыходзячы з прынцыпу павагі суверэнітэту дзяржаў, падобная перадача не можа з'яўляцца абавязковай. Перадача асуджаных можа быць ажыццяўлена пры паступленні хадайніцтва асуджанага, законнага прадстаўніка, блізкіх сваякоў або абаронцы асуджанага. Дзяржава звяртаецца з просьбай аб перадачы асуджанага праз свой кампетэнтны орган. Абавязковымі ўмовамі ажыццяўлення перадачы з'яўляецца ўступленне прыгавору ў дачыненні да яго ў законную сілу і наяўнасць згоды асуджанага на адбыванне пакарання ў краіне яго грамадзянства. Перадача асуджанага можа быць ажыццяўлена да адбыцця асуджаным пакарання.

Пытанні аб перадачы асуджанага ў Беларусі вырашае Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з рашэннямі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь акты амністыі, прынятыя ў Рэспубліцы Беларусь павінны прымяняцца да перададзенага асуджанага.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Самарын В. І. Аб рэгламентацыі перадачы асуджаных для адбывання пакарання ў краіне іх грамадзянства // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 3, Гіст. Філас. Псіхал. Палітал. Сацыял. Экан. Права. – 2004. – № 3. – С. 110-115.
  • Самарын В.І. Міжнародная прававая дапамога па крымінальных справах – новы інстытут крымінальна-працэсуальнага права Беларусі // Юстыцыя Беларусі. – 2008. – № 2 (73). – С. 39-43.
  • Данилевич А.А., Самарин В.И. Международная правовая помощь по уголовным делам: уголовно-процессуальный аспект. – Минск: БГУ, 2009. – 127 с.
  • Самарин В.И. Международная правовая помощь по уголовным делам: уголовно-процессуальный аспект. – Саарбрюккен: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2012. – 152 с.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]