Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь
(ГП РБ)
эмблема
Admin prosecutors office.JPG
Будынак Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 25 жніўня 1991
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220034, Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, д. 22
Старшыня Аляксандр Канюк
Сайт prokuratura.gov.by


Генера́льная пракурату́ра Рэспу́блікі Белару́сь — галоўная ўстанова Беларусі па нагляду за выкананнем заканадаўства, аб'яднае дзяржаўныя праваахоўныя органы, якія з'яўляюцца органамі папярэдняга следства і ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы вядзення дасудовага крымінальнага працэсу.

Генеральная пракуратура падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

З 20 верасня 2011 г. пасаду генеральнага пракурора займае Аляксандр Канюк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1921 г., у адпаведнасці з рашэннем II з'езда дзеячаў юстыцыі Беларусі ў рэспубліцы былі створаны органы аховы рэвалюцыйнай законнасці. Палажэннем аб Народным камісарыяце юстыцыі Беларускай ССР (зацверджана Прэзідыумам ЦВК Беларускай ССР 3 студзеня 1922 г.) пры судовых органах рэспублікі ўводзіліся пасады пракурора касацыйнага і рэвалюцыйнага трыбуналаў і сяброў (таварышаў) пракурора, якія знаходзіліся пры Савеце народных суддзяў, а таксама выконвалі функцыі нагляду за законнасцю ў паветах. У апараце Наркамата юстыцыі БССР быў створаны аддзел аховы рэвалюцыйнай законнасці ў складзе загадчыка аддзела (нарком юстыцыі) і таварышаў (сяброў) пракурора.

26 чэрвеня 1922 г. з мэтай нагляду за выкананнем законнасці і правільнай пастаноўкі барацьбы са здлачыннасцю пастановай 3-й сесіі ЦВК БССР заснавана дзяржаўная пракуратура і прынята Палажэнне аб пракурорскім наглядзе. Спачатку пракуратура існавала на правах аддзела Наркамата юстыцыі. Узначальваў яе ў якасці пракурора рэспублікі народны камісар юстыцыі, які быў адказны перад Прэзідыумам ЦВК БССР і падсправаздачны яму. Пракуратура ажыццяўляла нагляд за дакладным выкананнем законаў шляхам праверкі законнасці дзеянняў служачых дзяржаўных устаноў, грамадскіх і прыватных арганізацый і грамадзян, апратэстоўвання пастаноў, што супярэчылі закону, узбуджэння супраць вінаватых крымінальнага праследавання, непасрэднага нагляду за дзейнасцю органаў дазнання і следства, а таксама органаў Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення БССР. У кампетэнцыю пракуратуры ўваходзіў таксама наагляд за законнасцю і абгрунтаванасцю судовых рашэнняў, выкананнем законнасці ў месцах пазбаўлення волі.

З утварэннем СССР (снежань 1922 г.) пачаўся працэс пераўтварэння пракуратуры ва ўсесаюзны орган. У 1923 г. заснавана Пракуратура Вярхоўнага суда СССР. Пракурору Вярхоўнага суда СССР былі нададзены шырокія паўнамоцтвы права заканадаўчай ініцыятывы, права дарадчага голасу ў пасяджэннях Прэзідыума ЦВК і СНК СССР, калегій наркаматаў. Ён ажыццяўляў канстытуцыйны нагляд, нагляд за дзейнасцю Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення і інш. 20 чэрвеня 1933 г. пастановай ЦВК і СНК СССР утворана Пракуратура СССР, на якую было ўскладзена і кіраўніцтва дзейнасцю пракуратур саюзных рэспублік. Разам з тым Пракуратура БССР па-ранейшаму знаходзілася ў сістэме Наркамата юстыцыі. Пракурор БССР, як і раней, з'яўляўся наркомам юстыцыі рэспублікі. Але кіруючыя работнікі пракуратуры сталі прызначацца са згоды Пракурора СССР. Пракурор БССР прызначаўся і адклікаўся Пракурорам СССР па ўзгадненні з ЦВК БССР.

Працэс цэнтралізацыі органаў пракуратуры ў СССР завяршыўся ў 1936 г., калі пастановай ЦВК і СНК СССР быў створаны Наркамат юстыцыі СССР. Паводле гэтай пастановы Пракуратура БССР, як і іншыя саюзных рэспублік, была выведзена са складу Наркамюста БССР і цалкам падпарадкавана Пракурору СССР. Канстытуцыя СССР 1936 г. замацавала новую сістэму органаў пракуратуры, акрэсліла задачы і асноўныя пачаткі арганізацыі і дзейнасці пракурорскага нагляду ў СССР. Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г. аднавіла і канкрэтызавала гэтыя палажэнні: ў дачыненні да Пракуратуры БССР — састаўной часткі Пракуратуры СССР. У перыяд рэпрэсій дзейнасць органаў пракурорскага нагляду была зведзена да мінімуму, у асноўным падменена пазасудовымі органамі.

Пасля распаду СССР у 1991 г. Пракуратура СССР перастала існаваць як самастойны дзяржаўны орган. У адпаведнасці з Дэкларацыяй аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь утварыў на базе існуючых на тэрыторыі рэспублікі органаў пракуратуры іх адзіную сістэму, падначаленую Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь.

29 студзеня 1993 г. Вярхоўны Савет РБ XII-га склікання прыняў Закон «Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь».

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Сістэму Генеральнай пракуратуры складаюць:

  • Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь
  • Пракуратуры абласцей і г. Мінска
  • Раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах пракуратуры

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» ад 8 мая 2007 г. № 220-З задачамі пракуратуры з'яўляюцца забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.[1]

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная Генеральнай пракуратуры.

У мэтах выканання сваіх задач пракуратура ажыццяўляе нагляд за:

  • дакладным і аднастайным выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі (далей - нагляд за выкананнем заканадаўства);
  • выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні аператыўна-вышуковай дзейнасці;
  • выкананнем закона падчас дасудовай вытворчасці, пры вытворчасці папярэдняга следства і дазнання;
  • адпаведнасцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананнем заканадаўства пры іх выкананні;
  • выкананнем заканадаўства пры выкананні пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, а таксама мер прымусовага характару.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

# Фота Прозвішча Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў
1 Адольф Хрыстафоравіч Гетнер.jpeg Адольф Хрыстафоравіч Гетнер
(1887—1938)
1922 1925
2 Emblem of the Byelorussian SSR (1938-1949).svg Майсей Абрамавіч Сягаль
(1891—?)
6 красавіка 1925 7 чэрвеня 1928
3 Emblem of the Byelorussian SSR (1938-1949).svg Нікандр Восіпавіч Міхайлаў
(1898—?)
1929 1931
4 Максім Архіпавіч Ляўкоў.jpg Максім Архіпавіч Ляўкоў
(1894—1937)
1931 ліпень 1933
5 Emblem of the Byelorussian SSR (1938-1949).svg Павел Васільевіч Кузьмін
(1899—1938)
ліпень 1933 1936
6 Emblem of the Byelorussian SSR (1938-1949).svg Самуіл Якаўлевіч Новік снежань 1937 26 чэрвеня 1939
7 Іван Дзмітрыевіч Вятроў.jpg Іван Дзмітрыевіч Вятроў
(1905—1986)
1941
1944 — 1949
8 Emblem of the Byelorussian SSR (1981-1991).svg Аляксей Георгіевіч Бондар
(1908—1994)
сакавік 1949 жнівень 1967
9 Emblem of the Byelorussian SSR (1981-1991).svg Леў Георгіевіч Максімаў
(1929—?)
1967
10 Emblem of the Byelorussian SSR (1981-1991).svg Іван Пракопавіч Пастрэвіч
(1913—?)
1967 1973
11 Emblem of the Byelorussian SSR (1981-1991).svg Адам Іванавіч Магільніцкі
(1930—2011)
1973 1984
12 Emblem of the Byelorussian SSR (1981-1991).svg Віктар Рыгоравіч Макараў
(1934—?)
1984 1986
13 Emblem of the Byelorussian SSR (1981-1991).svg Георгій Сцяпанавіч Тарнаўскі
(1931—1997)
1986 1991
14 Coat of arms of Belarus (1918, 1991-1995).svg Мікалай Іванавіч Ігнатовіч
(1940—1992)
15 кастрычніка 1991 5 снежня 1992
15 Coat of arms of Belarus (1918, 1991-1995).svg Васіль Іванавіч Шаладонаў
(1948—2007)
23 снежня 1992 18 мая 1995
16 Bel proc.gif Васіль Сцяпанавіч Капітан
(нар. 1952)
28 лютага — 12 снежня 1996
17 Bel proc.gif Алег Аляксандравіч Бажэлка
(нар. 1954)
12 снежня 1996 27 лістапада 2000
18 Bel proc.gif Віктар Уладзіміравіч Шэйман
(нар. 1958)
28 лістапада 2000 29 лістапада 2004
19 Bel proc.gif Пётр Пятровіч Міклашэвіч
(нар. 1954)
29 лістапада 2004 8 лютага 2008
20 Bel proc.gif Рыгор Аляксеевіч Васілевіч
(нар. 1955)
8 лютага 2008 20 верасня 2011
21 Bel proc.gif Аляксандр Уладзіміравіч Канюк
(нар. 1960)
20 верасня 2011


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Данілевіч, А. Пракуратура Рэспублікі Беларусь / Анатоль Данілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.); Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М — Пуд. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 561 — 562. — ISBN 985-11-0141-9.