Перакоша
Перакоша | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,55 км |
Шырыня | 0,19 км |
Плошча | 0,1 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,73 км |
Басейн | |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Перако́ша — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца, прыкладна за 28 км у напрамку на ўсход ад Полацка.
Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,19 км, даўжыня берагавой лініі 1,73 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагавая лінія ўтварае заліў.
З возера выцякае ручай у Сосніцу.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)