Перац струкавы
Jump to navigation
Jump to search
Перац струкавы | |||||||||||||||||
![]() Перац агароднінны (Capsicum annuum) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Capsicum L. | |||||||||||||||||
|
Пе́рац струкавы, або капсікум, або Перац[3] (Capsicum) — род кветкавых раслін сямейства паслёнавых.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовыя (у культуры — аднагадовыя) травы, кусты і паўкусты. Перац агароднінны (Capsicum annuum) — аднагадовая самаапыляльная расліна, мае шэраг разнавіднасцей, якія падзяляюць на салодкія і вострыя (горкія). Культывуюць таксама найбольш востры перац каенскі.
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
Адрозніваецца 20 (паводле іншых звестак каля 50) відаў. Пашыраны ў Цэнтральнай, Паўднёвай Амерыцы і на астравах Галапагас. Плады перцу агародніннага, ці папрыкі, выкарыстоўвалі ў Амерыцы ацтэкі; у Еўропу іх прывёз Хрыстафор Калумб. Культывуюць у краінах з трапічным, субтрапічным і ўмераным кліматам.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Перац // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.
|