Першая Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Удзельнікі Першай Усебеларускай краязнаўчай канферэнцыі 1924 года

Першая Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя адбылася 29 лістапада 1924 года ў Менску. Каля 40 дэлегатаў ад краязнаўчых і грамадскіх арганізацый. У дакладзе Цэнтральнага бюро краязнаўства (дакладчык С. Скандракоў), выступленнях У. Пічэты, М. Мялешкі і інш. адзначаліся дасягненні мясцовых краязнаўчых арганізацый, выяўленне аб’ектаў вывучэння, папулярызацыі вынікаў даследаванняў, у т. л. выданне зборніка «Віцебшчына» (т. 1—2, 19251928), стварэнне музея ў Оршы, вывучэнне курганоў на Мазыршчыне. Падкрэслівалася неабходнасць стварэння масавых краязнаўчых арганізацый, выдання інструкцыйна-метадычнай літаратуры і спецыяльнага часопіса[1].

Канферэнцыя прыняла рэзалюцыі па арганізац. пытанні і па дакладах навуковых устаноў, заклікала прызнаць краязнаўства дзяржаўнай справай, вызначыла перспектывы і метады каардынацыі краязнаўчай работы ў БССР. На Усесаюзны краязнаўчы з’езд абраны С. Скандракоў, У. Пічэта, М. Каспяровіч, Ю. Бібіла, М. Каршукоў, Грыгор’еў, Б. Самцэвіч[1].

Зноскі

  1. а б А. М. Гесь. Першая Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]