Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка
Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Міхалка Скарэўскі і Міхалка С. |
Дата нараджэння | 27 красавіка (9 мая) 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1941 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, гісторык, этнограф, пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
![]() | |
![]() |
Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка (27 красавіка (9 мая) 1892, Скары, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 19 красавіка 1941, Самара; Псеўданімы: Міхалка Скарэўскі, Міхалка С.; крыптанімы: М.-о, М. М-о, N.) — беларускі гісторык, этнограф, пісьменнік, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 красавіка (9 мая) 1892 года ў в. Скары Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер — Мядзельскі раён Мінскай вобласці).
З 1911 года працаваў на фабрыках у Пецярбургу. Удзельнічаў у гуртку Браніслава Эпімаха-Шыпілы. У 1914—1918 гадах у расійскай арміі. З 1917 года — член Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1918 года працаваў у Віцебскім аддзяленні Белнацкама. У 1918—1921 гадах вучыўся ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Працаваў у Віцебскім археалагічным інстытуце і губернскім архіве. У 1920—1921 гадах служыў у Віцебскім губернскім ваенкамаце. З лістапада 1922 года ў Менску.
Працаваў у Цэнтрархіве БССР; з 1927 года ў Цэнтральным архіўным упраўленні БССР. З 1923 года — член Інбелкульта. У 1923—1924 гадах чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Віцебскім педінстытуце. У 1926—1928 гадах выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным універсітэце Беларусі.

Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10 красавіка 1931 года сасланы ў Самару на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16 лютага 1938 года. Вызвалены з-пад следства 4 сакавіка 1940 года.
Памёр 19 красавіка 1941 года ў Куйбышаве.
Рэабілітаваны па першым прыгаворы ў 1957 годзе, па другім — у 1962 годзе.
Нашчадкі
[правіць | правіць зыходнік]Дачка — Людміла Сакалова, пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Унучка — Наталля Спічко, кампазітар, аўтар вакальнага цыклу «Самарский туесок», які гучаў па ўсесаюзным радыё ў выкананні народнага артыста СССР Артура Эйзена.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—1864 і 1905—1907 гадоў у Беларусі. Аўтар працы пра Мялеція Сматрыцкага. Таксама вывучаў беларускую этнаграфію і архіўную справу. Удзельнічаў у арганізацыі архіўнай справы, этнаграфічных і краязнаўчых даследаванняў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1913 годзе апублікаваў першае апавяданне «Родныя абразкі» ў альманаху «Маладая Беларусь». Друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Вольны шлях», «Дзянніца», «Савецкая Беларусь» з публіцыстычнымі артыкуламі пад псеўданімам Міхалка Скарэўскі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г.- Мн., 1927.
- Камень у вераваннях і паданнях беларусаў. Мн., 1929;
- Славуты настаўнік, краязнавец і эксперыментатар Г.Дз. Смагін. — Самара, 1936.
- Цэнтрархіў Беларусі // Полымя. 1923, № 7—8;
- Паншчына на Беларусі // Полымя. 1924, № 4; 1925, № 4, 6;
- Краязнаўства і архівы Беларусі // Наш край. 1927, № 11;
- З. Жылуновіч як гісторык // Полымя. 1928, № 10;
- Дзённік Міхаіла Мялешкі // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1994.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Мялешка Міхаіл Вінцэнтавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 507. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1994.
- Драўніцкі І. Сын нарачанскага рыбака // Наша Слова № 22 (1069), 30 траўня 2012 г.
- Лецка Я. Вяртанне Міхася Мялешкі// Голас Радзімы. — № 10(2620), 11 сакавіка 1999 г.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Бібліятэка Міхася Мялешкі: Зводны каталог. Мн., 1998;
- Скалабан В., Крапивин С. Михаил Мелешко: Долгое возвращение в Беларусь // Советская Белоруссия. 1998, 10 окт.;
- Возвращенные имена;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка
- МЯЛЕШКА Міхаіл Вінцэнтавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Самары
- Выпускнікі Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута
- Супрацоўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Архівісты Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Этнографы Беларусі
- Гісторыкі Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне