Расціславічы Галіцкія

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Першая галіцкая дынастыя)
Jump to navigation Jump to search

Расціславічы — галіна дому Рурыкавічаў ад князя Расціслава Уладзіміравіча, унука Яраслава Мудрага; кіруючая дынастыя ў Галіцкім княстве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будучы заснавальнік дынастыі, Расціслаў Уладзіміравіч, хоць і быў старэйшым унукам Яраслава Мудрага, страціў бацьку яшчэ пры жыцці дзеда і апынуўся ізгоем. У эпоху трыўмвірату Яраславічаў Расціслаў не атрымаў уладанняў, толькі на кароткі час ён выконваў ролю намесніка дзядзькі Ізяслава Яраславіча на Валыні. Узягнуўся ў барацьбу за ўдзелы і двойчы выганяў з Тмутаракані свайго стрыечнага брата Глеба Святаславіча. Нарэшце зацвердзіўшыся ў Тмутаракані, быў атручаны грэкамі.

Сыны Расціслава спачатку жылі пры двары Яраполка Ізяславіча на Валыні, але ў 10841086 гадах дамагліся вылучэння сабе з тагачаснага вялікага Валынскага княства Перамышля і Церабоўлі, абараніўшы іх у 1099 годзе ад прэтэнзій Святаполка Ізяславіча кіеўскага.

У 1140 годзе ўнук Расціслава Уладзімір Валадаравіч аб'яднаў Перамышльскую і Церабоўльскую землі ў адзінае княства са сталіцай у Галічы. Прадстаўніку бакавой лініі Івану Расціславічу не быў дадзены Перамышль, а затым пасля спробы выступлення супраць дзядзькі быў адняты і Звянігарад. Найбольшай магутнасці княства дасягнула ў часы кіравання Яраслава Уладзіміравіча Асмамысла. Галіцкія князі процідзейнічалі аб'яднанню Кіева і Валыні ў адных руках у мэтах захавання незалежнасці ўласнага княства, з пераменным поспехам змагаліся супраць венграў, падтрымлівалі прэтэндэнтаў у барацьбе за Кіеў, удзельнічалі ў паходах супраць полаўцаў.

Пасля смерці Яраслава Асмамысла (1187) і двухгадовай усобіцы прастол заняў Уладзімір Яраславіч, які прызнаў старшынства свайго дзядзькі па маці Усевалада Вялікае Гняздо. Пасля смерці Уладзіміра (1198) дынастыя практычна згасла, толькі ў наступнай вайне за аб'яднанне Галіцка-Валынскага княства згадваюцца яго сыны. Галіцкі прастол заняла валынская дынастыя Ізяславічаў (з XIII стагоддзя Раманавічы).

Радавод Расціславічаў[правіць | правіць зыходнік]

Сынава Расціслава Уладзіміравіча (VIII):

  • Рурык (?—1092), князь Перамышльскі (1084—1092)
  • Валадар (?—1124), князь Звенігародскі (1084—1092), Перамышльскі (1092—1124)
  • Васілька (?—1124), князь Церабоўльскі (1086—1124)

Сыны Валадара Расціславіча (IX):

  • Расціслаў (?—1129), князь Перамышльскі (1124—1128)
  • Уладзімірка (1104—1153), князь Звенігародскі (1124—1128), князь Перамышльскі (1128—?), князь Церабоўльскі (1141—1153), князь галіцкі (1141—1145)

Сыны Васількі Расціславіча (IX):

  • Юрый (Рыгор) Васількавіч (?-1127), князь Церабоўльскі.
  • Іван Васількавіч (?-1141), князь Церабоўльскі, князь галіцкі (каля 1124)

Сыны Уладзіміра Валадаравіча (X):

Сынава Расціслава Валадаравіча (X):

Сынаў Яраслава Уладзіміравіча Асмамысла (XI):

  • Уладзімір (1151—1199), князь галіцкі (1187—1188, 1190—1199)
  • Алег (?—1187), князь галіцкі (1187—1188)

Сыны Івана Расціславіча Бярладніка (XI):

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]