Перайсці да зместу

Перыгё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Перыгё
фр.: Périgueux
45°11′06″ пн. ш. 0°43′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Рэгіён Новая Аквітанія
Дэпартамент Дардонь
Кіраўнік Мішэль Майран[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1240
Плошча 9,82 км²
Вышыня цэнтра 75—189 м
Водныя аб’екты Іль[d][1]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 29573 чалавекі (2010)
Шчыльнасць 3012 чал./км²
Агламерацыя 100399
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 24000
Код INSEE 24322

perigueux.fr/ (фр.)
Паказаць/схаваць карты
Перыгё (Францыя)
Перыгё
Перыгё

Перыгё (фр.: Périgueux, акс.: Periguers) — горад у Францыі, размешчаны ў дэпартаменце Дардонь рэгіёна Новая Аквітанія на правым беразе суднаходнай ракі Іль. Насельніцтва складае 29 573 чалавек, паводле звестак 2010 года.

Да прыходу рымлян на месцы Перыгё было паселішча кельцкага племені петракорыяў; рымляне далі яму назву Весуна (па-лацінску: Vesuna). Пасля спусташэння варварамі паселішча моцна скарацілася ў памерах і стала называцца Цывіт Петракорыум (па-лацінску: Civitas Petrocorium, у перакладзе «горад петракорыяў») — адсюль паходзіць назва сучаснага горада.

Першым мясцовым біскупам быў св. Фронт, чые мошчы былі змешчаныя ў абацтве Пуі–Сен Фрон на ўсход ад старога горада. Гэта абацтва стала ў Сярэднявеччы другім цэнтрам горада і супернічала з першым да 1251 года, калі яны былі юрыдычна аб’яднаны. Перыгё быў спустошаны англічанінамі падчас Стагадовай вайны і гугенотамі падчас рэлігійных войнаў XVI стагоддзя.

Галоўная славутасць Перыгё — знакаміты сабор Сен-Фрон, які рэзка вылучаецца сярод французскіх сярэднявечных храмаў сваёй пяцікупальнай архітэктурай у візантыйскім стылі.

  1. Sandre