Перыкопа Генрыха II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уверсе: Каранацыя Генрыха II і яго жонкі Кунігунды Хрыстом, за імператарскай парай стаяць патроны Бамберга святыя Пётр і Павел. Унізе: персаніфікацыі Рыма, Галіі і Германіі, а таксама шэсць герцагаў Баварыі (фоліа 2r).
Уверсе: Каранацыя Генрыха II і яго жонкі Кунігунды Хрыстом, за імператарскай парай стаяць патроны Бамберга святыя Пётр і Павел. Унізе: персаніфікацыі Рыма, Галіі і Германіі, а таксама шэсць герцагаў Баварыі (фоліа 2r).
Перыкопа Генрыха II
Баварская дзяржаўная бібліятэка

Перыкопа Генрыха II — твор мастакоў эпохі Атонаў, адзін з самых вядомых манускрыптаў таго часу. Перыкопа(руск.) бел. была створана каля 1007—1012 гадоў у кляштары Райхенау па замове Генрыха II для Бамбергскага сабора. Ставіцца да твораў так званай школы Ліутгарда. Пергаментны рукапіс складаецца з 206 лістоў памерам 42,5 x 32 сантыметра. У манускрыпце 28 мініяцюр у поўны ліст, 10 дэкаратыўных старонак і 184 ініцыяла. Абклад упрыгожаны распяццем са слановай косці ў залатой аправе ў каралінгскім стылі.

Падчас секулярызацыі ў 1803 годзе рукапіс быў перададзены з сабора ў Бамбергу ў Мюнхенскую баварскую дзяржаўную бібліятэку, дзе захоўваецца і ў цяперашні час пад нумарам Clm 4452. У 2003 годзе разам з дзевяццю іншымі манускрыптамі школы кляштара Райхенау «Перыкопа Генрыха II» была ўключана ЮНЕСКА ў спіс сусветнай культурнай спадчыны.

Па стылі «Перыкопа Генрыха II» найбольш блізкая да Мюнхенскае Евангелле Атона III(англ.) бел., Вольфенбютэльскай перыкопы і Гільдэсхаймскаму калектарыя(англ.) бел..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kunibert Bering: Kunst des frühen Mittelalters (Kunst-Epochen, Band 2). Reclam, Stuttgart 2002. ISBN 3-15-018169-0
  • Patricia Engel(ням.) бел., Bernhard Gallistl. Die Reichenauer Handschriften der Dombibliothek Hildesheim und der Herzog August Bibliothek Wolfenbüttel im Vergleich. In: Wolfenbütteler Beiträge 15 (2009), S.129-1781
  • Ingo F. Walther, Norbert Wolf: Meisterwerke der Buchmalerei, S. 122—125, Köln u. a., Taschen 2005, ISBN 3-8228-4747-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]