Перыяд ваганняў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Перы́яд вага́нняў — найменшы прамежак часу, праз які вагальная сістэма вяртаецца да зыходнага стану. Велічыня, адваротная частаце ваганняў.

Паняцце «перыяд ваганняў» выкарыстоўваюць як для перыядычных працэсаў (напрыклад, гарманічныя ваганні), так і для працэсаў, дзе перыядычнасць парушаецца (гл. затуханне ваганняў).

Адзінка перыяду ваганняў у СІ — секунда.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]