Петракратыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Петракратыя ці Петрадзяржава (ад англ.: petroleum «нафта» + грэч. κράτος «улада, дзяржава») — уладныя структуры, якія абапіраюцца на валоданне або распараджэнне [нафту]ю, або дзяржава, адзін з асноўных даходаў якой складае даход ад продажу гэтай сыравіны. Часам паняцце петракратыі пашыраюць на рэжымы, якія атрымліваюць асноўны даход ад продажу прыроднага газу або нафты і газу сумарна. Сама па сабе наяўнасць буйной нафтавай і газавай прамысловасці не вызначае петрадзяржаву; такія краіны, як Нарвегія, Канада і ЗША, з'яўляюцца буйнымі вытворцамі нафты, але таксама маюць разнастайную эканоміку[1]. Петрадзяржавы таксама валодаюць высокаканцэнтраванай палітычнай і эканамічнай уладай, якая знаходзіцца ў руках эліты, а таксама непадсправаздачнымі палітычнымі інстытутамі, схільнымі да карупцыі[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Паняцце «петрадзяржава» — «petrostate» — увёў у абарачэнне ў 1997 годзе Фернанда Караніл у сваёй кнізе «Чароўная дзяржава»[3] — крытычнае даследаванне Венесуэлы як краіны, якую разарыла нафта, бо эліта, маючы сыравінныя прыбыткі, не змагла стварыць грамадства дабрабыту.

Тэрмін прымяняецца для характарыстыкі такіх краін, як Венесуэла, Егіпет, Іран, Расія, Саудаўская Аравія, і іншых, дзе ва ўладзе знаходзіцца нафта-сыравінная алігархія[4].

Зноскі

  1. Ashford, Emma. Petrostates in a Changing World (7 кастрычніка 2015). Праверана 22 June 2020.
  2. Cara Labrador, Rocio. Venezuela: The Rise and Fall of a Petrostate. Council on Foreign Relations (24 студзеня 2019). Праверана 22 June 2020.
  3. Coronil, Fernando. The magical state : nature, money, and modernity in Venezuela. — Chicago: University of Chicago Press, 1997. — xvii, 447 pages с. — ISBN 0-226-11601-8, 978-0-226-11601-3, 0-226-11602-6, 978-0-226-11602-0.
  4. U.S.News; 19.12.2007; «The Powers of Petrocracy».. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014. Праверана 7 жніўня 2014.