Перайсці да зместу

Петрапаўлаўская царква (Карэлічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Петрапаўлаўская царква
53°34′18″ пн. ш. 26°08′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Карэлічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская
Благачынне Карэліцкае
Дата пабудовы 1866 год
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петрапаўлаўская царква — праваслаўны храм у г.п. Карэлічы Гродзенскай вобласці.

Царква ў пачатку XX стагоддзя

Пабудавана ў 1866 годзе з цэглы. У 1877 годзе ўзведзена драўляная царкоўнапрыходская школа.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя трохчасткавая: прамавугольная ў плане трапезная са званіцай над ёй, кубападобны аб’ём малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда з рызніцамі. Асноўны двух’ярусны аб’ём накрыты пакатым чатырохсхільным дахам і завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёным сферычным купалам і макаўкай. Фасады дэкарыраваны вуглавым рустам, пілястрамі, прафіляваным карнізам, філёнгамі, ліштвамі арачных аконных праёмаў. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі парталамі.

У інтэр'еры дамінуе цэнтральная зала з прасторай светлавога барабана, які падтрымліваюць 4 калоны і парусныя скляпенні. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. У трапезнай лесвіца на званіцу. Абразы 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя» і «Пакроў».

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.