План Даўэса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

План Даўэса — план забеспячэння выплаты рэпарацый Германіяй, устаноўлены для яе дзяржавамі пераможцамі (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя пасля Першай сусветнай вайны). Распрацаваны ў 1923—1924 гадах міжнародным камітэтам экспертаў на чале з Ч. Даўэсам (адсюль назва). Зацверджаны 16 жніўня 1924 года на спецыяльнай канферэнцыі ў Лондане. Прадугледжваў выдаткаванне Германіі пазыкі ў памеры 200 млн долараў (у т.л. 100 млн банкамі ЗША) для стабілізацыі яе валюты (маркі), устанаўленне кантролю саюзных дзяржаў над германскім дзяржаўным бюджэтам, грашовым абарачэннем, крэдытам і чыгункамі, вызначыў памеры плацяжоў Германіяй у першыя 5 гадоў па 1—1,75 млрд марак у год, потым па 2,5 млрд марак у год. Прыняцце плана Даўэса садзейнічала паскарэнню вываду французскіх і бельгійскіх войск з Рура пасля Рурскага канфлікту ў 1923—1924 гадах, павелічэнню замежных інвестыцый у эканоміку Германіі і, як вынік, аднаўленню германскага эканамічнага патэнцыялу. У 1930 годзе заменены планам Юнга.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]