План рэпатрыяцыі нелегальных замежнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

План рэпатрыяцыі нелегальных замежнікаў — план урада Пакістана па рэпатрыяцыі замежных грамадзян, якія альбо не маюць сапраўднай пакістанскай візы, альбо пратэрмінавалі візу больш чым на адзін год. Рэалізацыя пачалася 1 лістапада 2023 года[1].

Кампанія па дэпартацыі нелегалаў накіравана галоўным чынам супраць афганцаў[2].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Афганская міграцыя ў Пакістан пачалася ў 1979 годзе[3]. Хаця многія вярнуліся дадому, значная колькасць бежанцаў, як з дакументамі, так і без, засталіся[4][5]. Апошні прыток бежанцаў (не менш за 600 000 чалавек) адбыўся пасля захопу Кабула талібамі ў жніўні 2021 года[6][7].

План быў распрацаваны ў адказ на рост колькасці тэрактаў у Пакістане. Пакістанскія афіцыйныя асобы заявілі, што са студзеня адбылося 24 выбухі тэрарыстаў-смяротнікаў, 14 з якіх учынілі грамадзяне Афганістана[8]. На той момант у краіне пражывала каля 4,4 мільёна афганцаў, з іх 1,4 мільёна зарэгістраваны як бежанцы, 1,3 мільёна як імігранты, больш чым 1,7 мільёна знаходзіліся нелегальна[9].

Дэпартацыя[правіць | правіць зыходнік]

3 кастрычніка 2023 года на пасяджэнні камітэта Нацыянальнага плана дзеянняў (НПД) пад старшынствам часовага прэм’ер-міністра Анварула Хака Какара было абвешчана, што ўсе замежныя грамадзяне, якія нелегальна пражываюць у краіне, павінны добраахвотна пакінуць краіну да 31 кастрычніка[10]. За месяц больш за 100 тысяч афганцаў вярнуліся на радзіму[11].

Наступныя дзеянні ўладаў прадугледжвалі ідэнтыфікацыю і дэпартацыю незарэгістраваных замежнікаў, якія яшчэ заставаліся ў краіне[12]. Для ўтрымання парушальнікаў і наступнага вяртання на радзіму Міністэрства ўнутраных спраў стварыла па ўсёй краіне 49 спецпунктаў[13].

1 лістапада ўрад пачаў агульнанацыянальную аперацыю па дэпартацыі нелегалаў[14]. Для ажыццяўлення кампаніі праведзена мабілізацыя сілавых структур[15].

Мішэнню сілавікоў сталі не толькі афганцы без дакументаў, але і афганцы з пакістанскім грамадзянствам[16]. У рамках аперацыі ўрад Пакістана канфіскаваў маёмасць і іншыя актывы на 4 млрд долараў[17].

У мэтах рэгулявання нелегальнай іміграцыі Пакістан увёў так званы «рэжым аднаго дакумента», які прадугледжвае, што кожны замежнік павінен мець сапраўдную візу[18][19].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Масавая дэпартацыя была асуджана ААН[20][21], Human Rights Watch[22][23] і Amnesty International[24][25][26].

Урад талібаў выказаў рашучае непрыняцце дзеянняў Пакістана па дэпартацыі афганцаў і заклікаў краіну перагледзець сваё рашэнне[27].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 30 October 2023. Праверана 4 November 2023.
  2. Comprehensive plan finalized for repatriation of illegal foreigners. www.radio.gov.pk. Архівавана з першакрыніцы 5 November 2023. Праверана 4 November 2023.
  3. Ghosh, Anwesha (2019). "Afghan Migration and Pakistan's Policy Response: Dynamics of Continuity and Change". Public Policy Research in the Global South. pp. 215–230. doi:10.1007/978-3-030-06061-9_12. ISBN 978-3-030-06060-2. S2CID 159051369. Архівавана з арыгінала 9 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  4. Why is Pakistan planning to deport undocumented Afghans?. Архівавана з першакрыніцы 8 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  5. "Pakistan abruptly turns against Afghan refugees, calls for deportations". Washington Post [англійская]. 5 October 2023. Архівавана з арыгінала 3 November 2023. Праверана 27 October 2023.
  6. Hundreds of thousands of Afghan migrants face deportation from Pakistan. NBC News (1 лістапада 2023).
  7. Khan. Dozens of Afghans who were illegally in Pakistan are detained and deported in nationwide sweeps (англ.). CP24 (1 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 November 2023. Праверана 4 November 2023.
  8. Shahzad, Asif; Shahzad, Asif (3 October 2023). "Pakistan orders illegal immigrants, including 1.73 mln Afghans, to leave". Reuters. Архівавана з арыгінала 2 November 2023. Праверана 4 November 2023 – via www.reuters.com.
  9. "Pakistan says it will deport 1.7m Afghans and all other 'illegal immigrants'". Праверана 7 October 2023. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  10. Govt launches action against Illegal immigrants as deadline ends. The Nation (1 лістапада 2023).
  11. Hussain. Thousands of Afghan refugees fleeing Pakistan as deportation deadline looms. Al Jazeera. Архівавана з першакрыніцы 4 November 2023. Праверана 4 November 2023.
  12. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 5 November 2023. Праверана 4 November 2023.
  13. Comprehensive plan finalized for repatriation of illegal foreigners. www.radio.gov.pk. Архівавана з першакрыніцы 5 November 2023. Праверана 4 November 2023.
  14. Qarar. Govt initiates nationwide operation to deport illegal foreign nationals. dawn.com (1 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 November 2023. Праверана 5 November 2023.
  15. MSN. MSN. Архівавана з першакрыніцы 5 November 2023. Праверана 5 November 2023.
  16. "Pakistan starts mass deportation of undocumented Afghans". The Guardian. 1 November 2023. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  17. Assets Worth $4Bn of Afghans Has Been Confiscated, Says Pak-Afg Joint Chamber of Commerce (англ.). Afghanistan International (4 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 November 2023. Праверана 4 November 2023.
  18. Pakistan to introduce '1-document regime' for Afghan travelers. The Express Tribune (2 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 November 2023. Праверана 5 November 2023.
  19. Country to implement ODR to check illegal immigration (4 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 November 2023. Праверана 5 November 2023.
  20. Taliban, Rights Groups Decry Pakistan's Decision to Evict Afghan Immigrants. VOA (4 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  21. Pakistan to Begin Deportation of 1.7 Million Undocumented Afghans. VOA (3 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  22. Pakistan: Afghans Detained, Face Deportation | Human Rights Watch (англ.) (31 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 November 2023. Праверана 4 November 2023.
  23. Pakistan: Drop Threat to Deport Afghans | Human Rights Watch (англ.) (12 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 November 2023. Праверана 4 November 2023.
  24. Pakistan: Decision on forced returns of Afghan refugees must be reversed immediately (англ.). Amnesty International (31 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 November 2023. Праверана 4 November 2023.
  25. Pakistan: Government must not deport Afghan Refugees (англ.). Amnesty International (4 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 October 2023. Праверана 4 November 2023.
  26. "Amnesty International Flags Pakistan Over Treatment Of Afghan Refugees". RadioFreeEurope/RadioLiberty [англійская]. Праверана 4 November 2023. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  27. Pakistan's plan to evict thousands of Afghans 'unacceptable', says Taliban. Al Jazeera. Архівавана з першакрыніцы 8 October 2023. Праверана 7 October 2023.