Пластылін
Выгляд

Пластылін (італ.: plastilina, від стар.-грэч.: πλαστός — ляпны) — матэрыял для лепкі. Вырабляецца з вычашчанага і здробленага парашку гліны з дадаткам воску, сала ды іншых рэчываў, якія перашкаджаюць высыханню. Бывае рознакаляровым. Служыць для выканання фігур эскізаў для скульптурных прац, невялікіх мадэляў, вырабаў малых форм.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пытанне каго лічыць вынаходнікам пластыліну спрэчнае. У Германіі ім лічаць Франца Колба (патэнт 1880 года), у Вялікабрытаніі — Вільяма Харбута (патэнт 1899 года).
Выкарыстоўванне
[правіць | правіць зыходнік]Пластылін выкарыстоўваецца дзецьмі як матэрыял для дробнай лепкі. Гульні з пластылінам спрыяюць развіццю каардынацыі пальцаў.
Адзін з жанраў анімацыі — пластылінавая анімацыя — ствараецца з дапамогай фігур, вылепленых з пластыліну.
Недахопы пластыліну
[правіць | правіць зыходнік]- Выцвітанне на святле
- Прыліпанне пылу
- Расплыванне на спякоце
- Забруджанне рук пры працы з пластылінам