Платан
Выгляд
| Платан | ||||||||||||||||
| Агульны выгляд дарослай расліны Platanus × hispanica | ||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Platanus L., 1753 | ||||||||||||||||
| Тыпавы від | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||


Плата́н (Platanus) — род кветкавых раслін сямейства платанавых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападныя дрэвы вышынёй да 50 м, дыяметр ствала да 5 м. Жывуць больш за 2 тыс. гадоў. Крона густая, шырокая, ствол прамы, калонападобны. Кара зеленавата-шэрая. Лісце буйное, доўгачаранковае, пальчаталопасцевае. Аднаполыя кветкі дробныя, у звіслых галоўчатых суквеццях. Плод — арэшак.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Род аб’ядноўвае 7-10 відаў. Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы (ад Мексікі да Канады) і ў Еўразіі (ад Балканскага паўвостравава і Усходняга Міжземнамор’я да Індакітая). 3 антычнага часу культывуюць платан усходні, або чынару (Platanus orientalis).
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Драўніна прыгожая, лёгкая, моцная, выкарыстоўваецца як дэкаратыўны мэблевы матэрыял.