Плацыд Ельскі
Выгляд
Плацыд Ельскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Род | Ельскія | ||||||
Бацька | Юзаф Ельскі | ||||||
Маці | Яанна з Вансовічаў[d] | ||||||
Член у |
Плацыд Ельскі (польск.: Placyd Jelski) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх. Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Ельскага і Яанны з Вансовічаў[1].
У 1821 г.[1] — дэпутат Гродзенскага дваранскага дэпутацкага сходу[2] ад Ваўкавыскага павета[1]. У 1851 — дэпутат судоў Гродзенскай губерні[1].
Набыў у 1826 годзе ў Іаганы і Альжбеты Дзяржынскіх маёнткі Зубрыцы, Хацеляўшчына Сакольскага павета Беластоцкай вобласці. Валодаў маёнткам Лыскава (Лыскаўшчына)[2].
Рабіў вывад(?) шляхецтва ў 1832 годзе[2].
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Дзеці: сыны Юзаф і Руфін, пацверджаны ў дваранстве і запісаны ў дваранскія кнігі Гродзенскай губерні[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Швед, В. В. Ельскі Плацыд Юзэфавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- ↑ а б в 1. Ельскія герба «Пелеш» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 25.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Ельскі Плацыд Юзэфавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- 1. Ельскія герба «Пелеш» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 25.