Плошча Арджанікідзэ (Магілёў)
| Плошча Арджанікідзэ Магілёў | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Горад | Магілёў |
| Раён | Ленінскі раён |
| Назва ў гонар | Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ |
Плошча Арджанікідзэ (руск.: площадь Орджоникидзе) — плошча ў цэнтральнай частцы Магілёва, у Ленінскім раёне. Ад плошчы пачынаюцца вуліцы Піянерская, Карла Маркса, Камсамольская, Болдзіна, Архірэйскі Вал Каніскага, Дняпроўскі спуск.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Плошча трохвугольная ў плане. З боку вуліцы Камсамольскай у будынку былога рэальнага вучылішча (1885) размешчаны Сацыяльна-гуманітарны каледж, на рагу вуліц Піянерскай і Камсамольскай - 11-павярховы будынак інтэрната №4 МДУ імя А. А. Куляшова (1987), на рагу вуліц Болдзіна і Архірэйскага Вала Каніскага — 4-павярховы будынак будаўнічага трэста №12. Да плошчы, паміж вуліцамі Камсамольскай і Болдзіна, прымыкае невялікі сквер, за якім размешчаны будынак Магілёўскага філіяла БІП. З паўднёвага ўсходу - панарама Дняпра. У цэнтры плошчы ў савецкія часы быў разбіты кветкавы газон.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Орджоникидзе площадь // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Арджанікідзэ (Магілёў)