Перайсці да зместу

Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ
груз. გრიგოლ კონსტანტინეს ძე ორჯონიკიძე
Нараджэнне 12 (24) кастрычніка 1886[1]
Смерць 18 лютага 1937(1937-02-18)[2][3][…] (50 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Zinaida Gavrilovna Ordzhonikidze[d]
Дзеці Eteri Ordzhonikidze[d]
Грамадзянства
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Order of the Red Banner of the Azerbaijan Soviet Socialist Republic
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ (груз. გრიგოლ ორჯონიკიძე; Серго; 24 кастрычніка 1886, сяло Гарэша, Кутаіская губерня, Расійская імперыя — 18 лютага 1937, Масква) — партыйны і дзяржаўны дзеяч СССР.

Нарадзіўся 24 кастрычніка 1886 года ў сяле Гарэша Кутаіскай губерні ў сям’і дробнага двараніна.

Член РСДРП з 1903 года. Упершыню арыштаваны ў 1904 годзе за захоўванне нелегальнай літаратуры, неўзабаве адпушчаны. За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў аршытаваны царскім урадам.

У 1917 годзе — член выканкама Петраградскага Савета і Петраградскага камітэта РСДРП(б), адзін з кіраўнікоў Кастрычніцкага ўзброеннага паўстання. Наведваў Беларусь як прадстаўнік ЦК РСДРП(б) у 1917 годзе і як член Рэўваенсавета 16-й арміі Заходняга фронту ў 1919 годзе. З 1920 года — старшыня Каўказскага бюро ЦК і сакратар Закаўказскага крайкама РКП(б). З 1926 года — старшыня ЦК ВКП(б), наркам Рабоча-сялянскай інспекцыі, намеснік старшыні СНК і Савета Працы і Абароны СССР. З 1930 года — старшыня ВСНГ, з 1932 года — наркам цяжкай прамысловасці СССР. З 1930 года — член Палітбюро ЦК ВКП(б).

18 лютага 1937 года скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

  1. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. Ламин В. А.Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
  2. 1 2 Орджоникидзе Григорий Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Grigory Konstantinovich Ordzhonikidze // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.