Плошча Бакведана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бакведана
ісп.: La Plaza Baquedano
Сант’яга, Чылі
Агульная інфармацыя
Горад Сант’яга
Baquedano east.jpg
плошча Бакведана

Плошча Бакведана (ісп.: La Plaza Baquedano) знаходзіцца ў цэнтры Сант’яга. Часта яе называюць плошчай Італіі, але памылкова, бо плошча Італіі прылягае да плошчы Бакведана з паўночнага захаду. Плошча сімвалізуе сацыяльна-эканамічную мяжу паміж багатым Усходнім Сант’яга і бедным Заходнім Сант’яга.

Упершыню плошча на гэтым месцы з'явілася ў 1872 годзе і называлася Ла-Серэна, потым яе назва была зменена на Калон. У 1910 годзе, калі ў Чылі святкавалася 100-годдзе незалежнасці, некалькі краін накіравалі свае падарункі. Урад Каралеўства Італія падараваў статую архангела з крылатым ільвом, які быў усталяваны на суседняй плошчы, якая атрымала назву плошча Італіі (Plaza Italia). У 1927 годзе плошча была рэканструявана, пасярэдзіне яе быў усталяваны помнік генералу Мануэлю Бакведана. У падножжа статуі знаходзіцца магіла Невядомага салдата, якога знайшлі на поле бою падчас Другой Ціхаакеанскай вайны.

Плошча ў народзе разглядаецца як кропка, якая дзеліць Сант’яга паміж багатымі і беднымі. Ва ўсходнім напрамку (у бок Андаў, або ўверх), «у верхняй частцы горада», жывуць больш заможныя жыхары, у заходнім напрамку, «у ніжняй частцы горада», месцяцца кварталы, дзе насельніцтва мае менш значны прыбытак. З-за гэтай асаблівасці плошча выкарыстоўваецца, як месца сустрэчы насельніцтва Сант’яга, куды сыходзяцца вялікія масы гараджан без сацыяльных, палітычных ці класавых адрозненняў, каб адсвяткаваць значныя падзеі ў жыцці Чылі. Плошча таксама служыць адпраўной кропкай для маршаў і дэманстрацый.

Ад плошчы разыходзяцца тры паркі: Фарэсталь на захад, Бустамантэ на поўдзень і Бальмаседа на ўсход.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]