Плошча Герояў Танкістаў (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плошча Герояў Танкістаў
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча Герояў Танкістаў (руск.: площадь Героев Танкистов) — плошча ў Магілёве. Размешчана ў жылым раёне Мір, абмежавана вуліцамі Арлоўскага (вул. Якубоўскага), Сурганава і шматпавярховымі жылымі дамамі.

У 1995 годзе сюды быў перанесены помнік воінам 2-га Беларускага фронту, якія вызвалілі горад Магілёў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 28 чэрвеня 1944 года, у выглядзе танка Т-34 на пастаменце. Да сярэдзіны 1980-х гадоў ён знаходзіўся на плошчы Перамогі (цяпер не існуе), на транспартнай развязцы праспекта Міру, вуліц Касманаўтаў і Якубоўскага. У 2017 годзе, у сувязі з рэканструкцыяй вуліцы Якубоўскага, абмяркоўваўся варыянт вяртання помніка на гістарычнае месца[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]