Плошча Калізея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плошча Калізея ўвечар

Плошча Калізея (італ.: Piazza del Colosseo) — плошча ў цэнтры Рыма паміж Віа дэй Форы Імперыялі і Віа Клаўдзіа. Размешчана на мяжы раёнаў Монці, Кампітэлі і Чэліа[1]. Да плошчы можна дабрацца са станцыі метро «Калосеа» лініі Бі Рымскага метрапалітэна.

Плошча названа па Калізею, які знаходзіцца ў цэнтры і займае месца сажалкі, якая была часткай Залатога дому Нерона. Да 1930-х гадоў на плошчы заставаліся фрагменты антычнага фантана Мета суданс і падножжа Калоса Нерона, якія былі канчаткова разбураны падчас прац па пабудове Віа дэй Форы Імперыялі. Побач з плошчай размешчаны Трыўмфальная арка Канстанціна, Храм Венеры і Ромы на Рымскім форуме і рэшткі гладыятарскай арэны Ludus Magnus.

Зноскі

  1. Claudio Rendina, Donatella Paradisi. Volume primo A-D // Le strade di Roma. — Roma: Newton Compton Editori, 2004. — ISBN 88-541-0208-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Claudio Rendina; Donatella Paradisi, Le strade di Roma. Volume primo A-D, Roma, Newton Compton Editori, 2004. ISBN 88-541-0208-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]