Трыўмфальная арка Канстанціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Трыўмфальная арка Канстанціна
Arco di Costantino
Трыўмфальная арка Канстанціна
Трыўмфальная арка Канстанціна
41°53′23″ пн. ш. 12°29′27″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Italy.svg Італія
Горад Рым
Будаўніцтва 312315 гады
Сайт colosseo.beniculturali.it[1]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трыўмфальная арка Канстанціна (лац.: Arcus Constantini, італ.: Arco di Costantino) — трохпралётная арка, размешчаная ў Рыме паміж Калізеем і Палацінам на старажытнай Via Triumphalis. Пабудавана ў 315 годзе і прысвечана перамозе Канстанціна над Максенцыям у бітве ля Мільвійскага моста 28 кастрычніка 312 года. З'яўляецца пазнейшай з захаваных рымскіх трыўмфальных арак, выкарыстоўвае элементы дэкору, знятыя з больш старажытных манументаў (споліі). Акрамя таго, гэта адзіная ў Рыме арка, пабудаваная ў гонар перамогі не над знешнім ворагам, а ў грамадзянскай вайне.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Арка мае вышыню 21 м, шырыню 25,7 м і глыбіню 7,4 м. Цэнтральны пралёт 11,5 м вышынёй і 6,5 шырынёй, бакавыя: па 7,4 м і 3,4 м. Асноўная частка манумента выканана з мармуровых блокаў, атык цагляны, абліцаваны мармурам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. dati.beniculturali.it — 2014.