Перайсці да зместу

Плошча Леніна (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плошча Леніна
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча Леніна (да 1918 — Смаленская плошча) — плошча на скрыжаванні вуліцы Леніна і вуліцы Урыцкага ў Кастрычніцкім раёне.

У раёне сучаснай плошчы ў XVII стагоддзі знаходзілася Узгорская слабада. З пачатку XIX стагоддзя пачалося фарміраванне плошчы, якая да сярэдзіны стагоддзя ўвайшла ў склад гарадскога цэнтра. У пачатку XIX стагоддзя на месцы Віцебскай філармоніі знаходзіўся будынак коннай пошты. У 1861 годзе на плошчы пабудаваны мураваныя гандлёвыя рады. У 1846 годзе па праекце архітэктара Мікалая Чарвінскага пабудаваны гарадскі тэатр.

У 1918 годзе плошча пераназвана ў гонар У. І. Леніна. У лістападзе 1930 года усталяваны помнік Леніну, які быў знішчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1956 годзе ўсталяваны новы помнік Леніну (скульптары Г. Арап і М. Алешчанка, арх. П. Юрчанка) на месцы ранейшага. У 1957 годзе на месцы будынка гарадскога тэатра пабудаваны Палац культуры упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва (цяпер філармонія).

Паўночная і паўднёвая часткі плошчы ў 19551957 гг. забудаваны 4-5-павярховымі жылымі дамамі (архітэктары А. Данілава, Г. Сінельнікава).

  • Витебск: Энциклопедический справочник. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1