Плошча Тысячагоддзя Віцебска
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8c/VITEBSK._Annunciation_%28%D0%94%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%88%D1%87%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%29_church_%28XII_century%29..jpg/220px-VITEBSK._Annunciation_%28%D0%94%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%88%D1%87%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%29_church_%28XII_century%29..jpg)
Плошча Тысячагоддзя Віцебска — плошча ў цэнтральнай частцы Віцебска на беразе Заходняй Дзвіны, ля Кіраўскага моста. Пераназваная ў 1974 годзе ў гонар 1000-годдзя горада (першапачатковая назва Тэатральная). Ад плошчы бяруць пачатак вуліцы: Замкавая, Калініна, Пушкіна.
На плошчы размешчана Дабравешчанская царква і царква Св. Аляксандра Неўскага. Фасадамі на плошчу Тысячагоддзя Віцебска выходзяць будынкі драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, гасцініцы «Віцебск», універмагу.
22 снежня 2000 года на плошчы закладзены мемарыяльны знак з пасланнем нашчадкам.
Плошча знаходзіцца на тэрыторыі былога Ніжняга замка, які існаваў у XIV—XVIII стагоддзях. Утворана ў выніку перапланіроўкі Замкавай вуліцы ў 1950-х гадах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Тысячагоддзя Віцебска