Плошча Леніна (Кобрын)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
плошча Леніна
Кобрын
Агульная інфармацыя
Ранейшыя назвы Суворава

Плошча Леніна — плошча ў гістарычным цэнтры Кобрына, грамадскі цэнтр горада[1]. Размяшчаецца на скрыжаванні вуліц Леніна, Пушкіна, Суворава і Працоўны.

Гісторыя і архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Плошча ўзнікла ў 1950-я гады пры перапланіроўцы цэнтра горада пасля Вялікай Айчыннай вайны. Да таго, як была разбіта плошча, тэрыторыя была забудавана жылымі дамамі, а таксама існавала першая ў гісторыі Кобрына аўтобусная станцыя[2]. Першапачаткова насіла імя Суворава, у 1962 годзе перацменавана ў гонар Леніна. У 2009 годзе пры падрыхтоўцы да фестывалю «Дажынкі» плошча была добраўпарадкавана, выкладзена пліткай[3].

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

На плошчы і вакол яе сабраны асноўныя адміністрацыйныя будынкі горада. Ансамбль плошчы сфарміраваны будынкамі гаркама, Дома Саветаў, гасцініцы, а таксама жылымі дамамі[1]. Плошча з’яўляецца асноўным месцам масавых мерапрыемстваў[4].

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
  2. Мартынов А. М.. Вуліца, якая носіць імя Леніна . Туристический Кобрин. Праверана 26 красавіка 2019.
  3. а б Назарук Т.. Улицы и площади Кобрина: история и современность. Туристический Кобрин. Праверана 1 мая 2019.
  4. Исторический центр: площадь Ленина. Туристический Кобрин. Праверана 1 мая 2019.
  5. Музей КГХПТК. Туристический Кобрин. Праверана 1 мая 2019.
  6. Памятник князю Владимиру Васильковичу и княгине Ольге Романовне. Туристический Кобрин. Праверана 1 мая 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]