Уладзімір Васількавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Васількавіч
сцяг
Князь валынскі
1269 — 1288
Папярэднік: Васілька Раманавіч
Пераемнік: Мсціслаў Данілавіч
 
Нараджэнне: 1249
Смерць: 10 снежня 1288
Дынастыя: Раманавічы[d]
Бацька: Васілька Раманавіч
Жонка: Вольга Раманаўна Бранская
Дзеці: дачка Ізяслава

Уладзімір Васількавіч (таксама Уладзімір-Іван Васількавіч; 1249 ці 1250 — 10 снежня 1288) — сын Васілька Раманавіча, князь Валынскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Заняў сталец ў 1269 пасля смерці бацькі. У 1273 ён ваяваў з яцвягамі, якіх прымусіў прасіць міру. Барацьба ўспыхнула з новай сілай у 12731274 і скончылася «перамогаю і гонарам вялікім». Калі ў 1279, падчас голаду, яцвягі прасілі яго: «не патруці нас, але перакармі» — ён ім прадаў жыта.

У 1274 Уладзімір вымушаны быў ваяваць з літоўскім князем Трайдзеням, які разбураў уладзімірскія воласці, помсцячы Уладзіміру, па словах летапісца, за тое, што бацька яго забіў трох братоў Трайдзеня. Праз некаторы час ворагі прымірыліся. Аднак у наступным годзе мірнае пагадненне было парушана. Уладзімір, яго стрыечны брат Леў I Галіцкі разам з ханам Нагаям распачалі ваенныя дзеянні з Вялікім княствам. Уладзімір выступіў спачатку да Навагрудка, а пасля да Гародні. Паход аднак не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў.

Уладзімір паўтарыў паход на горад у 1277 разам з князямі Мсціславам і Юрыем, але і на гэты раз саюзнікаў напаткала няўдача. Перабежчык паведаміў гарадзенцам аб бязладдзі ў варожым войску, якія направілі на яго дружыну прусаў. Прусы адных пабілі, другіх узялі ў палон. На наступны дзень паўднёварускія князі штурмавалі Горадзен. Як паведамляе летапіс, абаронцы горада «аки мертва стояша на забролях города». Такога адпору нападаючыя не чакалі і сталі прасіць міру, «како города им не имати», ды зышлі прэч: «городу не вспеша ничего же тако возвратит а во свояси». Лічыцца, што з гэтага часу Горадзен канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ.

У наступныя гады здзейсніў шэраг паходаў на Польшчу: у 1283 і 1286. У венгерскі паход у 1285 Уладзімір не пайшоў з-за хваробы ног.

Летапіс характарызуе яго як кнігалюба і шырока ўтворанага чалавека: ён «глаголаше ясна ад кніг, зане бысть філосаф вялікі» (Іпацьеўскі летапіс ад 1288 г.)

Не маючы нашчадства, Уладзімір адпісаў «зямлю сваю ўсю і гарады» Луцкому князю Мсціславу Данілавічу. Захаваныя, верагодна, не цалкам, у летапісным тэксце, дзве граматы Уладзіміра з'яўляюцца найстаражытным узорам княжых духоўных грамат. Памёр Уладзімір у канцы 1288.

Князь Уладзімір Васількавіч лічыцца заснавальнікам Камянца, па яго загаду пабудавана славутая Камянецкая вежа. У горадзе ў 200 метраў ад вежы пастаўлены помнік князю-заснавальніку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]