Плошча Пікадзілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пікадзілі-сёркус
англ.: Piccadilly Circus
Лондан
Агульная інфармацыя
Piccadilly.jpg
Статуя Антэраса на плошчы Пікадзілі

Пікадзілі-сёркус (англ.: Piccadilly Circus) — плошча і транспартная развязка ў цэнтральным Лондане, раён Вэстмінстэр. Створана ў 1819 г. як развязка паміж Пікадзілі-стрыт і Рыджэнт-стрыт. Пасля да іх дадалася яшчэ адна вуліца, Шэфтсберы-авеню.

Часам слова circus памылкова перакладаюць як «цырк». У сапраўднасці гэта слова, якое таксама азначае «круг» — абазначэнне вельмі папулярнай ў Англіі практыкі арганізацыі кругавых развязак (праўда, некаторыя «сёркусы» ў Лондане з’яўляюцца звычайнымі скрыжаваннямі, напрыклад, Оксфард-сёркус) З 1906 пад плошчай размешчана аднаіменная станцыя дзвюх ліній метро.

Асноўныя выдатнасці плошчы Пікадзілі — вялізныя неонавыя рэкламы і статуя, усталяваная ў 1892 годзе ў памяць аб дабрачыннай дзейнасці лорда Шэфтсберы, вядомага філантропа Віктарыянскай эпохі. Створанная скульптарам сэрам Альфрэдам Гілбертам, статуя ўяўляе Антэраса і ўвасабляе «зрэлае і абдуманае каханне, у супрацьлегласць Эрасу — лёгкадумнаму і ветранаму тырану». Антэрас быў малодшым братам-блізнём Эраса.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Панарамны від на плошчу Пікадзілі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]